Багата на гістарычныя падзеі і знакамітыя асобы Геранёнская зямля. Мінулы дзень Геранён адлюстраваны ў яго помніках архітэктуры, у дакументальных матэрыялах. Пазнаёміцца бліжэй з гісторыяй геранёнскай зямлі прапануем на краязнаўчай канферэнцыі «Помнікі архітэктуры Геранён».
У рамках Года навукі і рэгіянальнага гісторыка-культурнага праекта «Старажытныя Геранёны ў адлюстраванні часу. Падзеі. Асобы» 6 красавіка 2017 года ў 14.00 у аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Геранёны ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» пройдзе краязнаўчая канферэнцыя з удзелам гісторыкаў, краязнаўцаў і работнікаў культуры.