Паважаныя жыхары іўеўшчыны і госці нашага краю!
Калі вы жадаеце цікава правесці вольны час і бліжэй пазнаёміцца з суседзямі запрашаем вас 12 жніўня 2018 года ў 16.00 гадзін на свята-конкурс “Дзень добры,суседзі!” у аг.Дайліды.
У праграме:
— святочная сустрэча суседзяў з аг.Ліпнішкі;
— урачыстае адкрыццё свята-конкурса “Дзень добры, суседзі!”
— канцэрт калектываў аматарскай творчасці аддзела і сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі (гасцей), аг. Дайліды (гаспадароў);
— спартыўныя гульні;
— выстаўкі народнай творчасці “З бабулінага куфра” (гаспадароў і гасцей).
— падвядзенне вынікаў конкурсаў на лепшага гаспадара сядзібы”Пан Гаспадар”, на лепшага кулінара з дэгустацыяй страў “Пальчыкі абліжаш”,
У памяшканні сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Дайліды з 10.00 да 20.00 працуе музейная экспазіцыя “Саламяная казка”.
Аргкамітэт






