Мая малая радзіма — ліпнішкаўская зямля, мясціны з шырокімі палямі, шаўковымі травамі. Летнімі, сонечнымі дзянькамі на вёсцы распачынаецца праца па нарыхтоўцы сена. Творчы калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі дзяржаўнай установы культуры «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» запрашае ўсіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння, цікава і весела правесці свой вольны час 16 чэрвеня 2018 года ў 16:00 гадзін на свяце «Ліпнішкаўскія сенакосы» у аграгарадку Ліпнішкі.
У праграме свята:
16:00 — Урачыстае адкрыццё свята:
Танцавальна — музычная замалёўка «Сенакосная пара».
16.30 — Адкрыты рэгіянальны конкурс па ручным сенакашэнні «Касец-2018» у рамках Года малой радзімы.
17:00 — Канцэрт калектываў аматарскай творчасці аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Бердаўка Лідскага раёна.
18:00 — Творчы канцэрт калектываў аматарскай творчасці Воранаўскага раёна.
19:00 — Падвядзенне вынікаў конкурсу.
19:20 — Дэфіле — шоу «Доўгая каса — дзявочая краса»
— аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Ліпнішкі.
19:40 — Гульнёвая праграма «Вясёлая кабета запрашае»- сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Морына
20:10 — Эстрадны канцэрт салістаў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу».
21.00 — 22.00 — Дансінг-шоў праграма «Сена маладое»
На працягу свята працуюць: падворкі «Сялянская трапеза»; майстар-класы па кляпанні касы «Кляпанне касы», па пляценні вянкоў «Вянок-вяночак», па вырабе лялек «Траўніца»; гандлёвыя палаткі; дзіцячыя атракцыёны; выстаўкі-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Госці маюць магчымасць частавацца юшкай і шашлыкамі.






