Галіна Нічыпаровіч
Фотаздымак
Фотаздымак таты
У руках трымаю
І трохкутнік,
Што дасланы быў з вайны;
На стале — медалі,
Іх перабіраю
Ў гэты цёплы ранак
Мірнае вясны.
І гучыць акордам
Голас татаў звонкі.
Памятаю песні,
Што любіў спяваць,
Ды абсяг шырокі
Горкіх успамінаў
Незагойнай ранай
Зноў кладзе пячаць.
Запісы ў блакноце
Татавай рукою
Зроблены ў акопах
Пад гарматаў гул.
У хвіліны тыя
Там была з табою
У малітвах мама,
Берагла ад куль.
Фотаздымак таты
Грэе мне далоні —
Усмешлівыя вочы,
Бравы, малады…
Мне цяпер завея
Адбяліла скроні,
Твой наказ бацькоўскі
Помню праз гады.

Незабыўнае
Вайны жахлівыя карціны…
Не ў кніжках я пра іх чытала,
А па расказах таты знала
Страшэнных дзён выскал звярыны.
Кантузія, бамбёжкі, страты
І перадышкі між баямі,
Як вёрстамі вайны з байцамі
Ён крочыў дзень за днём дахаты.
І на вачах блішчэлі слёзы,
Калі прыпамінаў сястрычку:
Дзве коскі, ростам невялічка…
Там пахавалі ля бярозы.
Пад куляў свіст і кананаду
Ён поўз, паранены, паўсутак.
З-пад мін у яме быў прытулак,
А побач рваліся снарады.
Залітая крывёй людскою
Зямля ад гора пасівела,
Пад ворагам яна гарэла,
Ды ўсё ж была яшчэ жывою.
…Крывавай ранай успаміны
Жывуць у сэрцах ветэранаў.
За Перамогу ім пашана,
Паклон квітнеючай краіны.

Яўген Карпуць
Пракос ветэрана
Прысвечанне М.С. Багданкевічу
Не забыць пары цікавай,
Лабачоўскі хутарок,
Дзе калісьці для забавы
У касцоў адбыўся ўрок.
Былі зроблены акцэнты;
Як касу ў руках трымаць.
Гаспадарлівы Вінцэнты
Быў гатоў дапамагаць.
На гумнішчы быў экзамен,
Дзе мурог прыгожы рос.
Зразумейце добра самі:
Нельга спорціць тут пракос.
Вось сярод гасцей шаноўных
Багданкевіч Мікалай
Свой пракос прыгожы, роўны
Вывеў ажно на ўскрай.
Мікалай здзівіў прысутных –
Спрыт працоўны ў ім ажыў.
Не было тут кпінаў нудных,
Бо ў радкі мурог злажыў.
Гаспадарлівы Вінцэнты
Мікалая віншаваў,
Задаволены працэсам,
Келіх важна ўздымаў.
Хоць цяпер і бензакосы
Увайшлі ў сялянскі быт,
Ды як з траў збівалі росы,
Наш Мікола не забыў.
Шмат было ў жыцці пракосаў,
Дзён вайны, крывавых ран….
Ўсё сплялося ў тваім лёсе,
Паважаны ветэран!
Памяць будзяць успаміны
Пра стаўбцоўскі родны край.
У час вайны тут насіў міны
Багданкевіч Мікалай.
Яго ведалі наўкола –
Сувязнога ў партызан.
Юнаком ён быў вясёлым,
Не збярог сябе ад ран.
А пасля, як стаў кіроўцам,
Лейцы ўмела так трымаў,
Многа спраў зрабіў для Стоўбцаў –
Школы ўпарта будаваў.
Разам з Коласам Якубам
У міністэрства заглядаў,
А з Лянцэвічам ды Зубам
На калегіях засядаў.
Зорыць цэлая эпоха,
Рубяжэвіцкая даль…
Час умее напалохаць;
Ды гадочкі ж – не бяда!
Ветэран сустрэчам рады,
Помніць тую ён вясну,
Моладзі дае парады,
Праклінаючы вайну.
Вось з усмешкай зухаватай
Ён успомніць пра пакос,
Бо надзеямі багаты
У Сцяпанавіча лёс.

Надежда Цветкова
Родина — любовь моя
Перелески мои и поляны, ширь полей, неба высь и туманы,
С детства много везде мною пройдено.
Это просто она — моя Родина.
И летний летит тополиный пух,
В белой кипени все сады вокруг.
Соловьи поют, заливаются,
Это Родиной называется.
Журавли летят, возвращаются.
Сердце радостью отзывается.
И летят года — радость и беда,
Родина: это свет всегда.
Ухожу ли я, уезжаю ли в незнакомые дальние края
И храню в душе, в сердце, не тая:
Родина — ты любовь моя!
Деревня
Всегда ты лесом славилась, построила мосты,
Березиною, Неманом сплавляла вниз плоты.
И детство босоногое жар-птица унесла,
И в дали необъятные дорога позвала.
До боли все знакомое останется, поверь:
То хлопнула калитка, то тихо скрипнет дверь,
Обряды и обычаи там свято берегут,
Деревню-деревеньку Бакштами зовут.
Когда дорога дальняя нас снова позовет,
Тропинками, дорожками от дома уведет,
Все светлое и близкое — все связано с тобой,
Пусть будет тебе сказано, как матери родной.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews






