Экономика

З 12 студзеня ў цэнтры культуры і вольнага часу працуе выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва Ларысы Рыбачонак

У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» адбылося адкрыццё выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Душа падкажа — рукі створаць» Ларысы Рыбачонак.

У экспазіцыі выстаўкі прадастаўлена больш за 40 вырабаў у тэхніцы вышыўкі, вязання кручком, пляцення з папяровай лазы і выяўленчага мастацтва.
Наведвальнікі атрымалі асалоду ад прагляду выстаўкі, удзелу ў майстар-класе па вязанні кручком «Сняжынка» і віншаванняў з наступаючым Старым Новым годам ад Дзеда Мароза і Снягурачкі.

Запрашаем наведаць выстаўку з 12 па 25 студзеня!

t.me/rdk_iv