Якраз напрыканцы бягучага года ганаровага звання «народны майстар Рэспублікі Беларусь» удастоена Вера Чурэйна , майстр аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.

Вера Паўлаўна працуе ў сферы культуры з 1992 года, з 1993 года займаецца саломапляценнем. З 2011 года Вера Чурэйна стала сябрам грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”. У 2012 г. – Лаўрэатам прэміі Іўеўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры ў намінацыі “Лепшы па прафесіі”, у 2018 г. — Лаўрэатам прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” у намінацыі “Народны майстар”.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews






