Перад сэрцам матулі, перад марай матулі
Спарахнелі варожыя бомбы і кулі,
Нібы ветрам, развеяла лютую зграю,
Тую сілу варожую, што гразілася краю.
Кастусь Кірыенка.
Падчас Тыдня бацькоўскай любові, у рамках раённага прафесійнага конкурсу “Гісторыя адной кнігі”, бібліятэка-філіял аг. Лаздуны 1 запрасіла ўсіх жадаючых на вечар-разважанне, прысвечаны твору “Маці” знакамітага беларускага пісьменніка Аркадзя Куляшова. Гэта падзея стала сапраўдным святам для ўсіх аматараў літаратуры.

Твор “Маці”, напісаны ў 1943 годзе, з’яўляецца ўнікальным прыкладам народнай балады, якая ўтрымлівае ў сабе глыбокія пачуцці і эмоцыі, звязаныя з матчынай любоўю і самаахвярнасцю.
Вечар пачаўся з уводнай часткі, дзе бібліятэкар расказала пра жыццё і творчасць Аркадзя Куляшова, падкрэсліўшы яго ўклад у беларускую літаратуру. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць паглыбіцца ў гісторыю стварэння твора “Маці”, даведаўшыся пра аўтарскія задумкі і гістарычны кантэкст, у якім ён быў напісаны.

Асноўнай часткай вечара стала чытанне ўрыўкаў з твору, якое пасля суправаджалася іх абмеркаваннем. Удзельнікі мерапрыемства дзяліліся сваімі ўражаннямі і думкамі пра самаахвярнасць маці, яе ролю ў жыцці кожнага з нас. Гэтыя разважанні выклікалі шчырыя эмоцыі, а многія прысутныя нават дзяліліся асабістымі гісторыямі з жыцця.
Вечар-разважанне ў бібліятэцы-філіяле аг. Лаздуны 1 стаў не толькі данінай павагі творчасці А. Куляшова, але і выдатнай магчымасцю для ўсіх нас яшчэ раз усвядоміць, наколькі важнай і неабходнай з’яўляецца постаць маці ў нашым жыцці.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Пляхіна Алена Іванаўна,
Бібліятэкар бібліятэкі-філіяла аг. Лаздуны 1






