Працягваем знаёміцца з гісторыяй іўеўскай парафіі. Яшчэ ў першай палове дзевятнаццатага стагоддзя наш парафіяльны касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла быў ўладальнікам зямлі агульнай плошчай 36 дзесяцін і 991 квадратных сажняў, што складае прыкладна 40 гектараў.

Будынкі касцёла і кляштара займалі 800 квадратных сажаняў, двары, дарогі і плошчы 3 дзесяціны і 1400 квадратных сажаняў, яблыневы сад — 2 дзесяціны і 1940 квадратных сажаняў. Дарэчы, сад знаходзіўся за касцёлам уздоўж цяперашняй вуліцы 8 Сакавіка і налічваў 120 дрэў. Але зімой 1928-1929 года амаль палова з іх загінула, бо зіма была вельмі халоднай. Таксама касцёлу належылі: сучаснае іўеўскае возера і частка ракі Іўянкі, а яшчэ паша, некаторыя часткі рэк і азёр, якія знаходзілася за мястэчкам.
Iснуе меркаванне, што частка зямель, пералiчаных вышэй, належыла касцелу i ў 40-50 гады мiнулага стагоддзя.
Дадзены план граніц парафіяльнага касцёла ў Іўі старанна зберагаецца ў парафіяльным архіве.
Калі ў вас ёсць фотаздымкі, дакументы, звесткі аб іўеўскай святыні, просьба паведаміць ў Іўеўскі музей нацыянальных культур альбо напісаць у суполку vk.com/dekanat_iwje.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Раман Ярмош. Фота з архіва іўеўскай парафіі.






