Экономика

У шосты школьны дзень у Іўеўскай СШ прайшла iнтэрактыўная гульня «Гаворым па-беларуску»

У шосты школьны дзень у Іўеўскай сярэдняй школе прайшло цудоўнае i пазнавальнае мерапрыемства – iнтэрактыўная гульня «Гаворым па-беларуску», якое правяла настаўнiк пачатковых класаў Жытко С.В. Галоўнай мэтай мерапрыемства было выхаванне любовi да беларускай мовы, павагi да насельнiцтва краіны i развiццё цiкавасцi да народнай творчасцi.

З самага пачатку ўдзельнiкаў сустрэла захапляльная атмасфера. Настаўнiк запрасiла дзяцей у «Краiну Слоў», дзе жывуць «словы-браты». Яны, як i людзi, маюць свае iнтарэсы i густы, iмкнуцца быць разам i выконваць важную ролю ў мове. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнёвых заданнях, выконвалі цікавыя моўныя практыкаванні i складалі тэматычныя групы слоў.

Адным з самых займальных этапаў стала гульня «Эстафета», дзе ўдзельнікі перадавалі мячык і называлі «словы-браты» па зададзенай тэме.

Гульня не толькі дапамагла развіць слоўнікавы запас дзяцей, але і зрабіла навучальны працэс захапляльным і дынамічным.

Асаблівую цікавасць выклікала заданне з «берасцяным кошыкам», у якім знаходзіліся «ягады» з прапушчанымі першымі літарамі. Удзельнікі хутка адгадвалі назвы ягад і нават прапаноўвалі свае варыянты, што сведчыць пра добры ўзровень валодання беларускай мовай.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе прыйшлі да высновы, што трэба шанаваць родную мову, ужываць «словы-браты» правільна і вучыцца майстэрству слова ў беларускіх пісьменнікаў. Дзецi атрымалi шмат станоўчых эмоцый, новыя веды i матывацыю да далейшага вывучэння беларускай мовы.

Сустэча атрымалася цёплай i натхняльнай, а ўдзельнiкi мерапрыемства яшчэ доўга дзяліліся ўражаннямі i ўспамiнамi аб займальным падарожжы ў свет слоў. Спадзяёмся, што такія мерапрыемствы стануць добрай традыцыяй у нашай школе!

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

С.Жытко, настаўнік пачатковых класаў Іўеўскай СШ.