Главное

У памяці — подзвіг, у сэрцы — смутак аб кожным

Я не ведаю, што такое вайна… Я яе не бачыла, і дзякуй Богу. Нават не магу ўявіць, праз якія выпрабаванні прыйшлося прайсці кожнаму салдату, жанчыне і дзіцяці, каб выжыць і ўбачыць светлую будучыню… Яе не бачылі і мае бацькі, але менавіта праз іх я даведалася, што ў вялікай нашай сям’і былі прадзеды, якія так і не вярнуліся дадому — вайна забрала іх назаўсёды.

З таго дня, як мірнае неба над роднай краінай зацягнулася шэрымі аблокамі варожасці, прайшло ўжо 77 гадоў. 22 чэрвеня стаў Днём памяці і смутку аб кожным, хто так і не змог вярнуцца да сваіх родных, каго бязлітасна знішчылі тыя гады.
Удзячныя нашчадкі з года ў год прыходзяць да брацкіх магіл, каб праз словы і сваё маўчанне ўшанаваць памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Моладзь, прадстаўнікі ўлады і грамадскіх аб’яднанняў — усе прыйшлі пакласці кветкі і яшчэ раз падзякаваць сваіх продкаў за свабоду і мірнае неба над галавой.

А. ШЫМКО. Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.