Выстава аўтарскіх работ Галіны Хайдаравай «Сцежкамі малой Радзімы» працуе з 24.06 па 25.07.

Мастачка з Мінска Галіна Хайдарава вярнулася ў свой родны горад праз Іўеўскі музей нацыянальных культур.
Яна нарадзілася ў Мінску, але ўсё дзяцінства правяла ў дзядулі і бабулі, якія жылі па вул. Энгельса ў тым доме, на месцы якога цяпер знаходзіцца дзіцячая пляцоўка.
Даўно няма бабулі з дзядулем. І вяртацца ўжо няма куды…
А музей нацыянальных культур зрабіў мастачцы такое прыемнае, такое цёплае вяртанне дадому, арганізаваўшы ў сваіх сценах выставу яе работ «Сцежкамі малой Радзімы».
Карціны Галіны Хайдаравай у асноўным прысвечаны гораду Іўе: сінагога, праваслаўны храм, вуліцы Карла Маркса, 1 Мая, Энгельса…
Іўе – гэта своеасаблівы магніт, які прыцягвае да сябе людзей творчых і неардынарных. І мы рады дакранацца да іх творчасці як выразу асобы.









