У клубе маладых людзей з iнвалiднасцю «Кантакт» аддзела па арганiзацыi вольнага часу гарадскога насельнiцтва дзяржаўнай установы культуры «Iўeўcкi цэнтр культуры i вольнага часу» праведзена пасяджэнне ў форме фальклорнай праграмы «Гуканне вясны».
Маладыя людзі зачакаліся цяпла сёлетняй халоднай вясной і з задавальненнем прасілі жавароначкаў прынесці “Вясну-красну з цёплым сонейкам”, вадзілі карагод, павязвалі на галінку бэза рознакаляровыя стужкі-жаданні, падкідалі папяровыя птушкі на адкрытай пляцоўцы, а затым у памяшканні аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН частаваліся духмяным чаем з прысмакамі.





Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews






