0
Актуальное

У касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла прайшоў конкурс батлеек

У Іўі прайшоў конкурс батлеек, які стаў традыцыйным у мясцовай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла.

Выстаўка калядных стаенак на працягу некалькіх дзён упрыгожвала іўеўскую святыню. Праз творчую фантазію і свае працы дзеці і дарослыя імкнуліся адлюстраваць адну з прыгожых і важных падзей у хрысціянстве — Божае Нараджэнне.

Трэцяе месца атрымала батлейка Вікторыі Мытнік, другое – творчая праца Уладыслава Куляша, першае месца – у Таццяны Мікша. І гран-пры атрымаў дуэт Яўгеніі і Соф’і Станюкевіч.

 

Батлейка Вікторыі Мытнік

 

Творчая праца Уладыслава Куляша

 

Стаенка Таццяны Мікша

 

Гран-пры Яўгеніі і Соф’і Станюкевіч

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews