У Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі зберагаюцца розныя цікавыя артэфакты, якія маюць вялікае значэння для зберажэння гістарычнай памяці. Сярод іх – фатаграфіі. Майстэрства фатаграфіі развівалася ў Гродне з 1860-х гадоў. Фотаздымкі адлюстроўваюць самыя розныя аспекты жыцця горада. У другой палове ХХ стагоддзя, калі фотамастацтва стала неад’емнай часткай масавай культуры і стала даступным спосабам развіваць свае творчыя здольнасці для шырокіх колаў жыхароў, на здымках адлюстроўвалася практычна ўсё: асабістыя і сямейныя партрэты, працоўныя будні, святочныя мерапрыемствы, розныя падзеі ў горадзе, будынкі, прырода.
Веснавое абуджэнне прыроды пакаленнямі савецкіх людзей звязвалася з правядзеннем такіх важных мерапрыемстваў, як суботнікі. Першы суботнік адбыўся ў ноч на 12 красавіка 1919 г. у Маскве, у дэпо Масква-Сартавальная. З таго часу гэтае мерапрыемства стала традыцыйным і праводзілася нават некалькі разоў на год.
У фондах музея захаваліся фатаграфіі суботнікаў на гродзенскіх прамысловых прадпрыемствах у канцы 1970-х — першай палове 1980-х гадоў. На іх – працоўныя вытворчага аб’яднання “Азот”, Гродзенскага завода карданных валаў, Гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. Супрацоўнікі не толькі займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі – саджалідрэвы, прыбіралі смецце, але таксама займаліся рамонтам абсталявання і выконвалі іншыя складаныя работы.
Прапануем чытачам пазнаёміцца з гэтымі здымкамі і адчуць атмасферу тых часоў.















Андрэй Ціхаміраў загадчык аддзела навукова-даследчай і экспазіцыйна-выставачнай работы
Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі.






