Что? Где? Когда?

У аг. Геранёны пройдзе юбілейная вечарына з нагоды 15-годдзя прысваення звання «народны» ансамблю народнай песні «Даўніна»

Дарагія сябры!
16 снежня 2021 г. у 16.00 у аг. Геранёны адбудзецца юбілейны вечар «Душа мая — песня», прысвечаны 15-годдзю прысваення ганаровага звання «народны» ансамблю народнай песні «Даўніна» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Геранёны.

У праграме мерапрыемства — канцэртныя выступленні народных калектываў устаноў культуры.
Будзем рады бачыць усіх, хто любіць добрую песню!