Экономика

У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры працуе выстава «Велікодны сувенір»

У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры цэнтра культуры і вольнага часу адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі вырабаў майстроў аддзела рамёстваў «Велікодны сувенір». 

Наведвальнікі прынялі ўдзел у майстар- класах па вырабу велікодных вербаў, традыцыйнаму роспісу велікодных яек, выцінанцы, пляценні з саломы. Выстаўка працуе да 20 красавіка 2025 года. Сардэчна запрашаем наведаць выстаўку і набыць усё неабходнае да свята Вялікадня!

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews