Экономика

Творчыя калектывы Iўeўcкага цэнтра культуры i вольнага часу прынялі ўдзел у абласным фестывалi традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны»

Творчыя калектывы Iўeўcкага цэнтра культуры i вольнага часу прынялі ўдзел у абласным фестывалi традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны»,  што адбыуся у горадзе Гродна 7 верасня бягучага года.  Фестываль праходзiў у рамках 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласцi  i Года якасцi.  

На святочным » Iўеўскiм падворку»   былi прадстаўлены выставачныя калекцыi па саломапляценню народных майстроў Рэспублiкi Беларусь Юзэфы Старасцiнай i Beры Чурэйна, выстаўкi вырабаў носьбiтаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Мастацкiя практыкi caломапляцення», «Выцiнанка», «Стравы з таркаванай бульбы» Iрыны Смiрновай, Юзэфы Старасцiнай, Веры Чурэйна, Вольгi Грынюк, Святланы Варанюк, Валянцiны Буцько  i Наталлi Чакавай. Дэманстравалicя на падворку традыцыйная вышыука знакамiтага майстра Ганны Пуйдак i выставачныя калекцыi  маладых майстроў па выцiнанцы, вышыўцы, ткацтву i беларускай ляльцы  Алёны Апанас, Маргарыты Канцэвiч i Наталii Дунай. 

Майстры аддзела рамествау i традыцыйнай культуры падрыхтавалi на фестываль i сваю сувенiрную прадукцыю. З вялiкай павагай да традыцыйнага народнага мастацтва i ўменнем праведзeны для наведвальнiкаў падворкаў майстар-класы па саломапляценню, вышыўцы, ткацтву, выцiнанцы. 

Выстаўку вырабаў з лазы i майстар-клас па лазапляценню падрыхтавала Валянцiна Буцько з в.Бакшты. Мiнi-выстаўкi аўтарскiх лялек у стылiзаваных нацыянальных строях Марыi Пякша, мугiроў, выкананых у тэхнiцы жывапiсу Сялiма Iльясевiча, як i усе вырабы народнай творчасцi майстроў Iўеўшчыны, прысвячалiся знакамiтай даце — 630-годдзю першага ўпамiнання аб Iўi ў летапiсе.

Удзельнiчалi нашы гаспадынi i ў конкурсе традыцыйных страў, дзе дэманстравалi вясковыя далiкатэсы i стравы з таркаванай бульбы: дранку, дранiкi бакштаускiя i па-лелюкiнску. Гараджане, наведвальнiкi фестывалю былі вельмi ўдзячны за прысмакi: у час дэгустацыi на нашым падворку было людна. А на сцэне гарадскога парку гераненскi ансамбль народнай музыкi i песнi «Вечарынка»  сваiм выступленнем aдкрыў конкурс фальклорнага мастацтва.

Па вынiках yдзелу ў фестывалi іўяўчане атрымалі ўзнагароды: Дыплом II ступенi ў намiнацыi «Лепшая калекцыя выставачных работ традыцыйных раместваў», дыпломы ў намiнацыях «Лепшы дарослы фальклорны калектыў», «Лепшы фальклорны iнструментальны ансамбль» i «Лепшы падворак традыцыйнай культуры».

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews