Главное

Тры жыхаркі Іўеўскага раёна ўзнагароджаны Ордэнам Маці

Сярод 19 жанчын Гродзеншчыны, якія ўзнагароджаны за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей Ордэнам Маці, — тры жыхаркі Іўеўскага раёна.  

Указ аб узнагароджанні № 57 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 лютага, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 
Ўчыра віншуем Жанну Іванаўну Рынашка, паштальёна перасоўнага аддзялення № 2 Іўеўскага ўчастка паштовай сувязі Лідскага раённага вузла паштовай сувязі; 
Таццяну Іванаўну Шыторля, аператара жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы філіяла “Азот Агра” УСП “Новы Двор-Агра” і Наталію Віктараўну Ясюлевіч, аператара электронна-вылічальных машын Іўеўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства. 

Па інфармацыі БелТА.