Дарагія сябры, усім, хто засумаваў па добрым настроі, усім, хто хоча зазірнуць у казачны свет зімовага лесу, пачаставацца масленічнымі блінамі, проста неабходна наведаць сядзібу дзеда Зімніка і бабы Завірухі ў вёсцы Залейкі Іўеўскага раёна.
Запрашаем 25 лютага 2017 года на народнае свята «Шырокая Масленіца ў Залейках».
Чакаем вас у 12:00 у казачнай сядзібе!
У праграме:
Вандроўны спектакль па казачным лесе «У гасцях у казкі».
У казачным лесе вы сустрэнеце Бабу-Ягу і Кашчэя Бессмяротнага, Салаўя-разбойніка і Кікімару, гаспадыню залейкаўскіх балот, а таксама іншых жыхароў чароўнага лесу.
Разам будзем Масленіцу сустракаць:
— забаўлянкі з жыцця дзеда Зімніка і бабы Завірухі;
— прыезд кумы — Шырокай Масленіцы;
— частаванне масленічнымі блінамі;
— паядынак Бабы-Ягі і дзеда Зімніка «Сценка на сценку»;
— сустрэча Вясны-Красны;
— спальванне пудзіла Зімы-Халадніцы.
Для вас спявае фальклорны калектыў.
Вас чакаюць гульні і забавы, карагоды ля вогнішча.
Наведвальнікі свята змогуць пашукаць сваё шчасце ў атракцыёнах:
«Бой усляпую» і «Валёнкі Дзеда Мароза».
Да вашых паслуг працуюць гандлёвыя рады і атракцыёны.






