Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі правялі акцыю “Чытаем вершы пра вайну”, накіраваную на прыцягненне ўвагі чытачоў і жыхароў горада да чытання мастацкай літаратуры аб Вялікай Айчыннай вайне. Гэта даніна памяці загінулым, вядомы і невядомым…
Усім жадаючым наведвальнікам установы былі прапанаваны вершы аб вайне лепшых паэтаў: К. Сіманава, А. Твардоўскага, Г. Ахматавай, Б. Акуджавы, Б. Пастэрнака і іншых.
Атрымалася шчыра і пранікнёна, таму што і вершы цудоўныя, і чытальнікі трапіліся натхнёныя.




Т. ЧАПЯРУК.






