Экономика

Шанец для маладых аўтараў: конкурс імя М. Багдановіча шукае новыя імёны

На Гродзеншчыне аб’яўлены абласны літаратурны конкурс імя Максіма Багдановіча. Мэтай творчага спаборніцтва з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці пісьменнікаў Гродзенскай вобласці, выяўленне новых імёнаў у літаратуры і стымуляванне стварэння высокамастацкіх твораў.

Конкурс праводзіцца адзін раз у два гады па сямі намінацыях:
паэзія, проза, дзіцячая літаратура, публіцыстыка і краязнаўства, літаратуразнаўства і крытыка, драматургія, адкрыццё года.

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту і пражываюць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. На конкурс прымаюцца неапублікаваныя раней творы на беларускай або рускай мове.

Заяўкі прымаюцца да 1 лютага ва ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама.

 

Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнiкам неабходна прадставiць:

заяўку па форме згодна з дадаткам; кароткiя бiяграфiчныя звесткi аб удзельнiку конкурсу; экзэмпляр лiтаратурнага твора ў выглядзе рукапiсу (у друкаваным i электронным выглядзе): шрыфт 14 Times New Roman, фармат лiста А4.

Аб’ём твора, якi прадстаўляецца на конкурс, павiнен змяшчаць не менш за 60 старонак (за выключэннем намiнацыi «Дзiцячая лiтаратура»).

Iмя аўтара лiтаратурнага твора ўказваецца толькi ў заяўцы на ўдзел у абласным лiтаратурным конкурсе iмя М.Багдановiча. У тэксце (лiтаратурным творы) iмя аўтара не павiнна прысутнiчаць для гарантыi ананiмнасцi пры разглядзе членамi камiсii.
 

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ўрачыста — у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

ДАДАТАК

ЗАЯЎКА на ўдзел у абласным лiтаратурным конкурсе iмя М.Багдановiча

Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры наяўнасцi)

 

Дата нараджэння

 

Адрас рэгiстрацыi (фактычнага пражывання)

 

Месца працы (вучобы), тэлефон для сувязi, адрас электроннай пошты

 

Пасада служачага, прафесiя рабочага (пры наяўнасцi)

 

Намiнацыя

 

Назва твора

 

Подпiс                                                                                                             Прозвiшча, iнiцыялы

 

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews

Служба інфармацыі «IK».