0
Местное управление и самоуправление

Рэгіён. Вялікія справы малога бізнесу

Менавіта такім клопатам кіраваўся, напэўна, некалі кіраўнік мясцовай сельскай гаспадаркі Мікалай Уладзіміравіч Дуніч, калі дазволіў прадстаўніку малога бізнесу разгарнуць сваю вытворчасць у памяшканні закрытай хлебапякарні, якое тады калгас прадаў таварыству з абмежаванай адказнасцю «Мітра».

Гэта здарылася 8 жніўня 1993 года, роўна 24 гады назад. Сёння  «Рэлуі Бел» (прадпрыемства, якое выйшла дадаткова з «Мірты») — з’ява знакавая ў жыцці рэгіёна. 

Па-першае, уся Беларусь на працягу гэтага часу ведае, што ў Трабах выпускаецца поўная гама  жаночай радасці — касметыкі (памада, туш, танальны крэм, пудра, бляск, вялікі асартымент лаку для пазногцяў, сродкі для догляду за імі і г.д.). Па-другое, якасць прадукцыі, якая выпускаецца прадпрыемствам, ацанілі і за мяжой. Мільён штук у месяц гэтай  прадукцыі для прыгажосці адпраўляецца ў парфумерныя аддзелы і магазіны ўсіх краін СНД, Прыбалтыкі і ва ўсе вялікія магазіны, накшталт «Остров чистоты», Мила» і астатнія ў нашай краіне.

Патрэбна адзначыць, што гатовую сыравіну «Рэлуі Бел» купляе за мяжой — у Італіі і Францыі. А далей усё робіцца ў Беларусі.  ТАА «Мітра» вырабляе ўпакоўку (шкло таксама вязецца з-за мяжы), а фасуецца ў Трабах. 

Канешне, гэта не галоўная знакавасць менавіта для рэгіёна. Заслуга гаспадара гэтых дзвюх фірм Барыса Мейеравіча Галубовіча ў тым, што сёння тут працуюць  98 мясцовых жыхароў. У асноўным  — жанчыны. Перавага аддаецца маладым і, пажадана, адукаваным. Як падкрэсліў начальнік вытворчага участка Сяргей Пятровіч Слабко, не патрэбна нейкая спецыяльная адукацыя. Аднак, сёння кожны хоча мець справу з людзьмі дзелавымі, разумнымі, якія будуць працаваць не толькі рукамі, але і галавой. Карысць ад таго і прадпрыемству, і самім рабочым — заробак жа здзельна-прэміяльны. Сярэдні яго паказчык 700 -750 рублёў. Нядрэнныя грошы для вёскі. І не толькі, зрэшты, для вёскі ў нашым раёне.

Сацыяльны пакет работнікаў “Рэлуі Бел” адміністрацыя называе «100 % +». Да 100 процэнтаў адносяцца: гарантаваны адпачынак (25 дзён), аплачваемыя бюлетэні часовай непрацаздольнасці па стане здароўя, добрыя ўмовы для працы, душ, гардэроб і г.д. А вось «плюс» — гэта выплата прэміяльных да галоўных хрысціянскіх святаў — Вялікдзеня і Раджаства (і праваслаўных, і каталіцкіх), грашовыя выплаты з нагоды 50-гадовых юбілеяў работнікаў.

 

Сяргей Пятровіч Слабко з задавальненнем канстатуе той факт, што прадпрыемства вядзе вялікую дабрачынную работу. Гаспадар «Мітры» і «Рэлуі Бел» Барыс Мейеравіч Галубовіч — сапраўдны добры геній і для мясцовага дзіцячага садка, і для Трабскай сярэдняй школы. У полі зроку яго клопату таксама бальніца сястрынскага дагляду і ўрачэбная амбулаторыя. Шмат добрага і патрэбнага зрабіў ён і для сельвыканкама. Час у нас такі — хранічны недахоп грошай. І мы павінны быць удзячны тым, хто можа дапамагчы. І справа не ў тым, што  такія людзі маюць грошы. Перш-наперш, яны маюць душу… Апошнім часам «Рэлуі Бел» аказвае  фундатарскую дапамогу і пагранічнаму пасту для касметычнага  рамонту (дзверы, вокны), для іншых бягучых патрэб…  

Ёсць выказванне, якое  многія адносяць да слоў Святога пісання (Бібліі) — «Да не оскудеет рука дающего». Аднак, выказванне гэтае вы не знойдзеце ў Бібліі.  І ў гэтым выказванні не спадзяванне на тое, што рука не збяднее, а ўпэўненасць, што ўсё добра будзе ў таго, хто сам жыве і дапамагае жыць іншым. Няхай так і будзе ў галоўнага рэгіянальнага фундатара — ТАА «Рэлуі Бел»…

В. Гулідава.

 

Варта пачытаць:  РЭГІЁН. Добрыя, шчодрыя, звязаныя адной зямлёй. Мінулае і сучаснасць, як адно ўспрыманне