Экономика

Прызначаны новы дэкан Іўеўскага дэканату

Абавязкі дэкана будзе выконваць кс. Павел Калеснік, пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

17 лістапада ў межах Дня засяроджання для духавенства Гродзенскай дыяцэзіі, які праходзіў у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, былі ўручаны дэкрэты новым дэканам, прызначаным у шэраг дэканатаў дыяцэзіі. Прызнанне дэканаў пацвердзіў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй пасля галасавання, праведзенага сярод духавенства адпаведных дэканатаў. Тэрмін служэння дэкана складае пяць гадоў.

Да гэтага часу пасаду дэкана Іўеўскага дэканату займаў кс. канонік Віктар Субель, пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах. 

Дэканат (ад грэцк. deka — дзесяць) — тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка Касцёла, якая складаецца з некалькіх парафій і ўзначальваецца дэканам. Першапачаткова дэканат уключаў дзесяць парафій, адсюль і назва.

У Гродзенскай дыяцэзіі сёння існуе 16 дэканатаў, пераважная большасць якіх тэрытарыяльна супадае з межамі раёнаў Гродзенскай вобласці. Іўеўскі дэканат таксама супадае з тэрыторыяй Іўеўскага раёна.

Дэкан прызначаецца дыяцэзіяльным біскупам на пяцігадовы тэрмін пасля ўліку меркавання святароў дэканату. Паўнамоцтвы дэкана могуць быць прадоўжаны (не больш чым на два тэрміны) або скарочаны па важкіх прычынах. Пры гэтым пасада дэкана не абавязкова павінна быць звязана з «парафіяй дэкана».

Дэканы з’яўляюцца супрацоўнікамі дыяцэзіяльнага біскупа ў пастырскім і адміністрацыйным служэнні, а таксама прадстаўнікамі біскупа сярод святароў у дэканаце. Яны павінны вылучацца тэалагічнай падрыхтаванасцю, душпастырскай руплівасцю, аўтарытэтам і даверам сярод духавенства і вернікаў.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews