Беларускі фальклор — як повязь часу мінулага з сучаснасцю,
крыніца народнай творчасці: песень, танцаў, прыказак, прымавак, рамёстваў і святаў.
Дарагія сябры!
Запрашаем 19 сакавіка 2017 года ў сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды на свята народнай творчасці «Повязь часоў». Пачатак мерапрыемства ў 12.00.
У праграме:
12:00 — адкрыццё «Скарбы зямлі беларускай»;
12:15 — канцэрт ансамбля народнай музыкі «Вечарынка» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны;
13:00 — дэфіле стылізаваных народных касцюмаў;
13:10 — канцэртная праграма фальклорнага ансамбля «Жытніца» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі;
14:00 — сюжэтна-гульнёвая праграма «Вясёлыя кабеты»;
14:30 — майстар-клас танцаў побыту: «Нарэчанька», «Падыспань», «Полька-бабачка», «Кракавяк».
На працягу свята працуюць: майстар-класы традыцыйных відаў рамёстваў: саломапляценне, вышыўка, выцінанка; музейны пакой «Саламяная казка», выстава народнай творчасці, выстава сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, гандлёвая кропка.
Аргкамітэт.






