Дзень Перамогі — свята, здабытае ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць Радзімы.
У Іўеўскім раёне, як і ва ўсёй нашай краіне, памяць аб Вялікай Айчыннай вайне захоўваецца на працягу ўсіх пасляваенных гадоў. Памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе не можа згаснуць: яна навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям’і. Перажытая трагедыя і дасягнутая Перамога — вечная крыніца болю і горычы, гонару і славы беларускага народа.

Ужо з першых майскіх дзён у кожным кутку нашага раёна пануе асаблівая атмасфера — тэматычныя стэнды, арт-аб’екты, лозунгі, выставы, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі. Арганізатарамі і актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 80-годдзя Перамогі, з’яўляліся і члены Іўеўскай раённай арганізацыі КПБ. У рамках святкавання падтрымалі ініцыятыву Гродзенскай арганізацыі КПБ і прынялі ўдзел у акцыі «Народнае ўскладанне», у час якой пабывлі на магілах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых камуністах, каб ускласці кветкі і ўшанаваць памяць людзей, якія ваявалі за нашае мірнае жыццё. Сумесна з членамі АА “БРСМ” наведалі ветэранаў працы, дзяцей вайны, каб павіншаваць з Днём Перамогі.

З мэтай захавання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і ўкладзе беларускага народа ў дасягненне Перамогі, захаванні памяці аб камуністах-удзельніках вайны, Гродзенскім абкамам КПБ арганізаваны праект «Асобы Перамогі». Члены Іўеўскай арганізацыі падрыхтавалі матэрыял пра Данілава Мікалая Іванавіча і Пруднікава Васілія Іванавіча, ветэранах-камуністах нашага раёна. Вынікам праекта будзе выданне кнігі, якую перададуць у бібліятэкі раёна, родзічам ветэранаў і навучальныя ўстановы вобласці з мэтаю выкарыстання матэрыялу для арганізацыі выхаваўчага працэсу падрастаючага пакалення.

На пярэдадні святкавання 80-гадавіны Вялікай Перамогі на Іўеўшчыне прайшоў маштабны аўтапрабег “Разам за Перамогу”. Удзельнікі аўтапрабегу наведалі помнікі загінушым воінам у гады вайны, якія размешчаны на тэрыторыі раёна. У аграгарадках і вёсках раёна прайшлі мітынгі, на якіх прысутнічалі школьнікі, вайскоўцы, прадстаўнікі ўлады і партый, арганізацый, простыя грамадзяне, каб разам схіліць галовы перад подзвігам герояў і сказаць: «Помнім. Ганарымся. Дзякуем».

9 Мая — не проста чырвоная дата ў календары. Гэта дзень памяці, падзякі і гонару за несмяротны подзвіг народа. Члены Іўеўскай раённай арганізацыі КПБ сваім ўдзелам ў святочных мерапрыемствах выказалі дань павагі пакаленню пераможцаў.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Г.Алешчык.






