Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



GLORIA IN EXCELSIS DEO! Маштабны фестываль каляднай песні праходзіць у Іўі

Главное / Воскресенье, 19 января 2020 17:03 / Прочитано: 1670

Што такое калядная песня? Гэта духоўнасць, дабрыня, урачыстасць, складнасць, строгасць, мудрасць.

На Фестывалі калядных песень я не ўпершыню, і таму мая ўвага сёння не засяроджана на колькасці гасцей, на антуражы, на касцюмах ці на ўзросце выканаўцаў. Я спрабую толькі пражыць чатыры гадзіны канцэрту ў мелодыі, спасцігнуць сэнс песні, адпачыць душой, насычыць яе з крыніцы святла і радасці, бо «хто светлы, той і святы».

Чарада навагодніх святаў падышла да канца, аднак у гэтыя выхадныя кожны фестывальшчык зможа яшчэ адчуць атмасферу цуду.

Маштабны Калядны фестываль смела назаву самай яркай падзеяй студзеня, таму што ён дорыць усім удзельнікам і гледачам багатую палітру духоўнай музыкі розных часоў і стыляў.

Без сумневу, па сцэнічнаму прадстаўленню можна судзіць пра фестываль як пра культурна-адукацыйнае мерапрыемства: традыцыйная духоўная музыка, якая гучыць на сцэне Іўеўскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу, мае велізарны патэнцыял маральнага выхавання і асабістага развіцця.

Вялікі канцэрт носіць назву «GLORIA IN EXCELSIS DEO» («ХВАЛА НА ВЫШЫНЯХ БОГУ").

Памятаеце, як далей? «А НА ЗЕМІ ПОКУЙ ЛЮДЗЯМ ДОБРАЙ ВОЛІ».

Людзей добрай волі, іўеўчан і гасцей горада рознага веравызнання, фестываль сабраў разам, каб святкаваць нараджэнне Ісуса Хрыста і праслаўляць Бога праз музыку. У сямнаццаты раз усіх аб'яднала святло каляднай зоркі! Штогод фестываль пашырае межы, далучаюцца новыя і новыя ўдзельнікі.

Скіраваныя ўвысь калядныя сугучча песень зімовага цыкла - гэта цуд для блізкага, асаблівы падарунак для ўсіх гасцей!

Арганізатары запрасілі музыкаў, якія выконваюць і цэняць хрысціянскія і фальклорныя песні з традыцыйнай спадчыны Нараджэння Хрыстова.

Як выдатна, прафесійна выступаюць творчыя калектывы каталіцкіх парафій Іўеўскага, Лідскага раёнаў, Гродзенскага рэгіёна і Мінскай вобласці!

Ўдзельнічаюць дзіцячыя, юнацкія і моладзевыя калектывы, якія маюць у рэпертуары духоўную музыку (народную, богаслужбовую, канцэртную). Асноўны змест конкурсу - традыцыйная калядная музыка. Чым не нагода з новай сілай ганарыцца краінай, у якой жывем?!

Падзея для маленькага беларускага мястэчка грандыёзная! Больш за трыста маладых удзельнікаў, якія выконваюць самыя разнастайныя кампазіцыі!

У якасці ганаровых гасцей - іерархі Каталіцкай царквы на чале з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам і кіраўніцтва Іўеўскага райвыканкама на чале з Аляксандрам Іванавічам Булаком.

Адкрывае мерапрыемства ансамбль «Орэмус» з парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла - лаўрэат «Crand Prix» 16-га фестывалю «GLORIA IN EXCELSIS DEO».

І, вядома, першае слова - настаяцелю храма Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ксяндзу Яну Гавецкаму - ініцыятару і духоўнаму кіраўніку цудоўнага мерапрыемства.

Ксёндз Ян Гавецкі адзначыў, што свята прысвечана віншаванню пана Бога. Ён павіншаваў праваслаўных вернікаў з “Хростам Езуса”, нагадаў, што калядныя песні ўжо гучаць толькі ў касцёле, таму што святы скончыліся, а людзі прыступілі да працы, да паўсядзённых заняткаў. Настаяцель храма Святых апосталаў Пятра і Паўла павіншаваў старшыню Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта А.І. Булака і дырэктара Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу С.А. Ракець з высокай узнагародай, спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта "Дзеячам культуры і мастацтва" за духоўнае адраджэнне. Ксёндз Ян горача прывітаў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, адзначыўшы яго любоў да музыкі, шчодрых гасцей з Варшавы; выказаў падзяку ўсім, хто падрыхтаваў мерапрыемства (ўпрыгожыў сцэну, напёк пірагоў, надрукаваў дыпломы і бэйджы), хто прымае ўдзел у канцэрце; адзначыў кампетэнтнасць журы і прафесіяналізм музыкаў.

 Ксёндз Ян Гавецкі скончыў сваю прамову словамі:

-Вітаю ўсіх і абнімаю. Мілых вам духоўных ураджанняў!

У атмасферы асаблівай радасці праходзіць калядны канцэрт 19 студзеня новага 2020- га года!

 


І. Халява.

Фота С. Зянкевіча.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 

 

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.