Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Простая формула: жыць хораша! Сакрэтамі даўгалецця дзеліцца сям'я Аніскевіч

Главное / Четверг, 01 октября 2020 09:18 / Прочитано: 881

... Аніскевічы прыгожа старэюць, годна. Гэта, напэўна, парода такая, гэта глыбокая набажнасць, гэта ўменне быць людзьмі сярод людзей і ўменне шанаваць жыццё, як бы яно ні біла, ні прымушала цярпець і завіхацца.

…Мы адкрылі брамку і трапілі на вялікі, запоўнены восеньскімі кветкамі падворак. Яны зіхацелі сваімі фарбамі ў промнях на дзіва лагоднага, цёплага напрыканцы верасня сонца. Жоўтыя аксаміткі сціпла прымасціліся побач з шыкоўнымі гладыёлусамі і астрамі, што, насуперак усім законам прыроды, бываюць самых розных колераў. І кожная прыгожая, і кожная радуе і вочы, і душу. Далей - галоўныя кветкі восені хрызантэмы, далей - градкі, якія ўжо амаль што апусцелі і чакаюць зімы. Наўкол, куды вокам ні кінь, гаспадарлівасць, руплівасць, чысціня і вялікая праца. Нават засумнявалася я: ці туды трапіла, таму што старшыня Суботніцкага сельвыканкама Валянціна Станіславаўна Філон, якая параіла нам сустрэцца з гаспадыняй гэтага дома, сказала, што днямі яна адзначыла сваё 80-годдзе. Аказалася, усё правільна.

І вось ужо насустрач заспяшалася сінявокая жанчына, прыгожая яшчэ і ў свае гады. І запрасіла ў вялікі, прасторны дом, будаваны не на адзін год. Ён стаіць у глыбіні двара, глядзіць на вуліцу не фасадам, а ўсімі вокнамі і дзвярыма бакавой яго часткі, як бы запрашаючы зайсці. І мы зайшлі. Зноў жа, зайшлі ў чыстыя, дагледжаныя пакоі, дзе, як і ў многіх пажылых людзей, ёсць два своеасаблівыя іканастасы. Адзін сапраўдны: іконы. Другі: фотаздымкі дзяцей і унукаў - галоўнае багацце кожнай сапраўднай сям'і.

- Заходзьце, заходзьце, - заўсміхалася гаспадыня дома.- Мы заўжды рады гасцям. Яшчэ мой тата казаў нам, малым: "Ніколі не адмаўляйце падарожніку ў начлезе і кубачку чаю ці шклянцы вады". Так і робім усё жыццё".

Вось за кубачкам кавы мы і размаўлялі з Эленай Браніславаўнай Аніскевіч і яе мужам Зянонам Станіслававічам. Размаўлялі пра жыццё, пра тое, як будаваць сваю формулу сямейнага шчасця, як у 80 гадоў (яны равеснікі) выглядаць хіба што на 60 з нечым і як трымаць свой дом і свой прысядзібны ўчастак так, як гэта атрымліваецца ў іх. Нездарма ж кажуць, па вонкаваму выгляду хаціны можна вызначыць узрост яе гаспадароў, бо старэюць яны разам.
Аніскевічы прыгожа старэюць, годна. Гэта, напэўна, парода такая, гэта глыбокая набажнасць, гэта ўменне быць людзьмі сярод людзей і ўменне шанаваць жыццё, як бы яно ні біла, ні прымушала цярпець і завіхацца.

Яны абое з Гіравічаў, з прыгожай і зялёнай вёскі, якая некалі была шматлюднай, дагледжанай і па вуліцы-брукаванцы якой так ладна цокалі абцасы дзяўчат і хлопцаў, якія, вяртаючыся з танцаў, перашкаджалі ноччу спаць старэйшым вяскоўцам. На танцы можна было схадзіць і ў суседнія літоўскія вёскі - усяго ж два кіламетры да Літвы, а зараз - да мяжы з ёй.
Абое - дзеці вайны. Бацька Зянона Станіслававіча, якога забралі ў нямецкі абоз, загінуў яшчэ ў 1941 годзе, хлапчук нарадзіўся праз паўгода.
Падчас баёў між нямецкімі перадавымі воінскімі часцямі і воінамі 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай дывізіі, якія праходзілі ў гэтых мясцінах, паўвёскі згарэла. І мясціліся жыхары Гіравічаў па некалькі сем'яў у тых хацінах, якім пашчасціла ацалець. Так і жылі да самага вызвалення.
Усе ваенныя ўспаміны маленькай чатырохгадовай на ліпень 1944 года дзяўчынкі памясціліся ў адзін эпізод - яна на руках ў мужчыны і перабірае ручкамі мноства бліскучых гузікаў на нязвыклай ваеннай вопратцы. Напэўна, было гэта падчас вызвалення…
Пасляваеннае жыццё было цяжкім. Вёска будавалася, працавала цяжка, надрыўна, хацела жыць і больш не ведаць вайны.
Бацька Элены рана памёр. І ёй было не да адукацыі, не да юнацкіх забаў. Яна дапамагала маці паднімаць на ногі малодшых дзяцей сям'і. Змагла ўсё ж завочна атрымаць адукацыю тэхніка- планавіка, працавала ў саўгасе "Жамыслаўль".

Пажаніліся яны ў 1968 годзе. І ужо 52 гады разам. Зянон Станіслававіч некалі прывёў маладую жонку менавіта ў гэты вялікі дом. Яго будаваў дзядзька Зянона Станіслававіча. А потым, калі эмігрыраваў у Польшчу, аддаў будыніну жонцы і сыну загінуўшага брата.

Шмат прыйшлося яшчэ будаваць, даводзіць да ладу. Падлога глінабітнай была. Аднак удваіх, не разлічваючы ні на чыю дапамогу, зрабілі ўсё як трэба. А яшчэ больш утульным яго зрабілі залатыя рукі Элены Браніславаўны, якая ўмела і ткаць, і вязаць, і вышываць. Нават ужо ў 60-я гады ў вёсцы яшчэ трымалася традыцыя былых часоў - у маладой павінен быў быць пасаг, большая частка якога рабілася яе рукамі. Таму і зараз у пакоях хаты Аніскевічаў захаваліся куточкі і кавалачкі эпохі, што адыходзіць у небыццё: фіранкі з рукатворнымі карункамі "рышэлье" на вокнах, круглы стол з настольнікам ля акна, дзе так прытульна і чаю папіць, і проста пагутарыць, пасядзець сям'ёй; і вышываныя накрыўкі на падушках, і вязаныя пруткамі сурвэткі з карункамі… Усё так прыгожа, усё так шчыміць душу і, разам з тым, радуе. Мне здаецца, кожны, пабачыўшы гэта, успомніць і матулю сваю, і бабулю, і ўпрыгожанае такімі рэчамі дзяцінства.
У гэтай гаспадарлівасці, чысціні і прыгажосці гадавалі сваіх дзяцей: двух дачушак і сына. Не пішу, што выхоўвалі. У нармальных сапраўдных сем'ях працэсу выхавання, як такога, няма, мне здаецца. Выхаванне адбываецца проста праз добрых бацькоў, іх працавітасць, іх адносін між сабой, іх імкненняў даць усё, што можна, дзецям і навучыць іх правільна гэта ўспрымаць. Таму працавалі дзеці Аніскевічаў разам з імі. Ягады і грыбы былі ў дастатку і на сваім стале, і вазілі ці насілі іх прадаваць у суседнюю Літву. Там плацілі даражэй. І сена трэба было накасіць. У вёсцы з 50 дамамі было больш, як сто кароў. У Аніскевічаў таксама дзве свае кароўкі былі, а яшчэ конь, свінні, куры і іншая жыўнасць. Вялікая гаспадарка, вялікая работа. Аднак, і вялікая падмога ў бюджэце сям'і.
А яшчэ Элена Браніславаўна 15 гадоў працавага загадчыцай фермы. Цяжкая праца, шмат сіл і часу патрабуе. І ферма заўжды была ў раёне сярод перадавых. Затым, ужо на пенсіі, жанчына доўгі час з'яўлялася вясковым старастам. На пытанне, чым прыходзілася займацца, адказала: "Усім. Бывала, бягуць да мяне са словамі:"Свет прапаў - ты ж стараста." Пачынала тэлефанаваць. шукаць паратунку…"
Усе дзеці Аніскевічаў атрымалі адукацыю. Дзяўчаты- медыцынскія сёстры. Марына працуе ў Іўеўскай раённай бальніцы, Ірына - ў Вільнюсе. Сын служыў на граніцы. На жаль, заўчасна памёр.
Ёсць у бабулі з дзядулем шасцёра ўнукаў і маленькі праўнучак Мацей, які нядаўна нарадзіўся, і якога яны ніяк не могуць пабачыць. Не пускае, бач ты, праклятая хвароба, што апутала, бы спрут, увесь свет - каронавірус. Таму Мацейка падрастае ў Вільнюсе, а за ім сумуюць двое добрых людзей у Гіравічах. Ды, ўрэшце ж, скончыцца гэтае пракляцце, і зноў сям'я збярэцца разам у вялікім доме, сапраўдным сямейным гняздзе, дзе так утульна і так спакойна, дзе пануюць любоў і клопат адзін пра другога. Як добра таму, у каго ў гэтым свеце ёсць такі дом, і ў ім жывуць бацькі…

В. ГУЛІДАВА.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА і з сямейнага альбома.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 

 

 

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.