Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 


Юбілей славутага земляка. "Тут - жыцця майго высноўе…"

Главное / Пятница, 18 сентября 2020 15:47 / Прочитано: 4756

Сёлета, 17 верасня, акурат у дзень утварэння Гродзенская вобласці, свае юбілейныя угодкі - 70- годдзе - адзначыў наш славуты зямляк, сучасны беларускі паэт, празаік, журналіст, грамадска-палітычны дзеяч Іван Арсеньевіч Карэнда.  Аўтар зборнікаў лірыкі "Белы наліў", "Знічка", "Васількі надзеі", паэтычнай кнігі для дзяцей "На загадкі ёсць адгадкі", кнігі прозы "Воплаўская госця". 

На вершы Івана Карэнды беларускімі кампазітарамі напісана больш за 30 песень. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі. У розныя гады працаваў на адказных пасадах, у тым ліку намеснікам міністра інфармацыі Беларусі, намеснікам міністра культуры і друку Беларусі, на розных пасадах у Выканкаме Саюза Беларусі і Расіі, начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, саветнікам пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

Творы Івана Карэнды неаднаразова ўпрыгожвалі старонкі нашага выдання. Яны заўсёды знаходзілі водгук у душах і супрацоўнікаў "раёнкі", і радавога чытача. Таму што валодаюць крыштальнай чысцінёй і шчырасцю, таму што наскрозь пранізаны любоўю да роднага краю і людзей, якія яго насяляюць…

" Паэзія - гэта стан душы, і калі душы не стае паэтычнай хвалі, яна апустошваецца, - гаворыць Іван Арсеньевіч. -  Я не магу пражыць і дня, каб не ўзяць у рукі томік класіка ці нашага сучасніка. Больш таго, раз за разам, падказваю і паказваю сваім родным і сябрам, які верш, якога паэта, на маю думку, варта прачытаць. Напрыклад, мае шматгадовыя сябры нядаўна былі прыемна здзіўлены, калі па маёй падказцы прачыталі раман Ніла Гілевіча "Родныя дзеці". Шкадавалі, што гэтую асалоду  адчулі са спазненнем.

З юнацкай пары ў мяне захавалася звычка чытаць вершы перад сном, і тыя, што закранулі душу, завучваць на памяць. З тых далёкіх гадоў шмат што помніцца і сёння. Але пастаянна хочацца гэты ўласны паэтычны "куфэрак" папаўняць новымі высокамастацкімі творамі.

І ў тэлефоннай перапісцы, і па электроннай пошце я даволі часта пішу родным і сябрам менавіта ў вершаванай форме. Гэта дадае зносінам душэўнасці і гумару".

(Вытрымка з інтэрв'ю журналу "Адукацыя і выхаванне" ад 29 студзеня 2019 года).

 

Матулі:  Кросны

Цябе не радавалі вёсны,

А зімы доўгія былі,

I ратавалі толькі кросны,

Што ў хаце з зазімкаў жылі.

Яны - спагадлівыя сведкі

Тваёй нядоліцы-бяды.

Больш давярала, чым суседкам,

Ты ім у слотныя гады.

Рыпелі з ранку чынна ляды,

Снавалі ўвішна чаўнакі.

За пару тыдняў, на Каляды,

Былі гатовы ручнікі.

А потым ткаліся дзяругі,

Бо з імі ў вёсцы самы рух:

Яны - і ў поле, і да лугу,

Без іх жанчына, што без рук.

За імі - вабіў вока новы,

3 вясновых колераў, узор -

Малюнак зыркі, дывановы,

Сатканы з кветак, мар і зор.

Пасля - яшчэ адна абнова,

Ажно цьмянела ўсё наўкол:

Была настольніца гатова

На велікодны шчодры стол.

Пазней, як браўся дзень угору

I набліжалася вясна,

Плыла тканіна без узору -

Кавалак ладны палатна.

...Я гойсаў з раніцы да ночы

Ля таямнічых кроснаў тых,

А ты ўздыхала: "Мой памочнік,

Хутчэй, хутчэй бы вырас ты..."

...На ўсе вясковыя прыборы,

На ўсю вялікую сям'ю

Дабра наткала, пэўна, горы...

...І зорку выткала маю.

 ________

Вёска Крывічы

Мой радзімы куток,

Дзе мая пачыналася доля. 

Чуйнай памяці крок… 

Тут пазнаў смак і хлеба, і солі. 

Тут на бераг ракі 

Бегаў роснаю сцежкаю з вудай. 

Нёман з шэптам ракіт 

Для мяне быў і шчасцем, і цудам. 

Як убачу буслоў 

На пасаджанай мною таполі, - 

Разумею без слоў,

Што такое і доля, і воля. 

Толькі тут, у цішы, 

Ля лугоў і бароў векапомных, 

Лёгка, вольна душы 

І на сэрцы надзіва спакойна. 

Тут гасцінны абрус 

Рассцілае на свята матуля… 

Тут мая Беларусь… 

Не забыць сюды сцежку святую.

Падрыхтавала 

І. БУТУРЛЯ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 

 

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.