Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Гродзенскай вобласці - 76! Іўеўшчына на карце Гродзеншчыны

Главное / Среда, 16 сентября 2020 11:18 / Прочитано: 119

Гісторыя Іўеўшчыны ў лічбах і фактах

1940-950 гг. – 15 студзеня 1940 года замест старых паветаў у заходніх абласцях Беларусі быў утвораны 101 раён, у тым ліку Іўеўскі і Юрацішкаўскі. Яны ўвайшлі ў склад Баранавіцкай вобласці. На тэрыторыі Іўеўскага раёна створана 14 сельскіх Саветаў.

28 чэрвеня 1941 года раён быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Мужна яго абаранялі воіны 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай стралковай дывізіі.

Іўеўская зямля была вызвалена  ад акупантаў 7 чэрвеня 1944 года воінамі 32-й Смаленскай Чырвонасцяжнай дывізіі 3-га гвардзейскага корпуса 3-га Беларускага фронту пад камандаваннем  генерал-лейтэнанта М. Аслікоўскага. 

Пачалося аднаўленне разбуранай народнай гаспадаркі. Нягледзячы на цяжкасці, ужо ў 1944 г. сяляне раёна нарыхтавалі 1200 т збожжа, 2600 т бульбы. На працягу двух гадоў  пасля вызвалення ў раёне  было пабудавана каля 200 і адноўлена каля 400 жылых дамоў, шэраг грамадска-культурных аб’ектаў. Быў адноўлены адзін з пяці даваенных калгасаў “Вольнае жыццё” у в. Геранёны, а таксама саўгас “Жамыслаўль”. У 1944 г. быў зноў створаны калгас імя Леніна ў в. Пагаўе Галімшчынскага с/с.

1950-1960 гг. – на 20.02. 1951 г. у раёне было арганізавана 49 калгасаў, што складала 31, 5 % калектывізацыі сялянскіх гаспадарак. У 1953 г. налічвалася 97 калгасаў. На канец 1954 г. у Іўеўскім раёне (з 8.01.1954 г. раён у складзе Гродзенскай вобл.) была завершана калектывізацыя і створаны 24 узбуйненыя калгасы.

У 1955/56 навучальным годзе працавала 5 сярэдніх, 18 сямігадовых і 42 пачатковыя школы, 1 сярэдняя вячэрняя школа рабочай моладзі і 4 сямігадовыя школы сельскай моладзі. За 1958 г. у райцэнтры пабудаваны 8-кватэрны дом, 8 стандартных драўляных жылых дамоў, адрамантавана 20 кватэр. Праз год уступіў у строй кансервавы завод.

1960-1970 гг. – у 1964 годзе былі здадзены ў эксплуатацыю 2 новыя хлебапякарні, 2 сталовыя на 100 пасадачных месцаў і 3 сельмагі. У 1965 г. уступілі ў строй 186 аб’ектаў культурна-бытавога і вытворчага прызначэння. Пабудаваны 142 дамы, 3 школы, 5 магазінаў. У райцэнтры пракладзены водапровад па вуліцах Савецкай, Леніна і Чкалава, газіфікавана каля 100 кватэр, пасаджаны парк, у кінатэатры з’явіўся шырокі экран.

Заданне сямігодкі выканалі ўсе прадпрыемствы мясцовай прамысловасці. Лепшыя паказчыкі мелі калектывы лясгаса, маслазавода, райбыткамбіната, Юрацішкаўскага гароднінасушыльнага завода.

У канцы 70-х гадоў у раёне працавалі 115 школ, у т. л. 14 сярэдніх, 30 васьмігадовых, 70 пачатковых, школа-інтэрнат, музычная і спартыўная школы, медыцынскае вучылішча, 79 дамоў культуры, клубаў і бібліятэк, 8 бальніц на 385 ложкаў, 7 амбулаторна-лячэбных устаноў, 26 ФАПаў, больш за 30 аптэк і аптэчных пунктаў.

У райцэнтры пабудавалі Дом Саветаў, Дом культуры, вузел сувязі, аўтастанцыю, дзіцячы сад-яслі.

1970-1980 гг. – у гэты час на Іўеўшчыне ўведзены ў эксплуатацыю 300 аб’ектаў вытворчага і культурна-бытавога прызначэння.

На 01.09.1975 г. у раёне працавала 86 агульнаадукацыйных школ. З 1976 па 1980 гады аб’ём прамысловай прадукцыі павялічыўся на 9,8 %, прадукцыйнасць працы склала 123, 4 %.

Быў пабудаваны шэраг аб’ектаў, буйнейшым з якіх стаў свінагадоўчы комплекс. Важкі ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі зрабілі міліяратары Лаздунскага БМУ. За 1971-1975 гг. было асушана некалькі тысяч гектараў балот, на іх месцы з’явіліся высокапрадукцыйныя лугі і пашы. 

1980-1990 гг. – у 1982 годзе раёну прысуджана першае месца па выніках рэспубліканскага спаборніцтва за павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне вытворчасці і продажу дзяржаве льнопрадукцыі. Калгас імя ХХІІ партз’езда па выніках усесаюзнага спаборніцтва прызнаны пераможцам і ўзнагароджаны пераходным Чырвоным сцягам ЦК КПСС, Савета Міністраў БССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ. За лепшыя вытворчыя паказчыкі сярод раёнаў Беларусі Іўеўскаму раёну  прысуджаны пераходны Чырвоны сцяг ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР, Белсаўпрофа і ЦК УКСМБ. Раён быў занесены на рэспубліканскую Дошку гонару і ў Кнігу летапісу працоўных здзяйсненняў.

За 11-ую пяцігодку ў г. п. Іўе з’явіліся новыя 20-кватэрныя жылыя дамы, у 1984 годзе адкрылася музычная школа, а праз год здадзена ў эксплуатацыю сярэдняя школа на 1176 месцаў. Кузняй кадраў для вёскі стала ПТВ-197. 

Разам з важнейшымі аб’ектамі прамысловага будаўніцтва ў гарадскіх пасёлках (асфальтабетонны завод, база райсельгасхіміі, стружкавы і дрэваапрацоўчы цэхі лясгаса, хлебазавод) узводзілася шмат буйных вытворчых аб’ектаў на вёсцы, у т. л. комплекс па вытворчасці свініны ў калгасе “Шлях Леніна”, завершана будаўніцтва свінагадоўчага комплексу ў калгасе імя Леніна і жывёлагадоўчага комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы ў калгасе “Савецкая Беларусь”, рэканструявана свінаферма ў саўгасе “Суботнікі”.

У Іўі здадзены ў эксплуатацыю будынак Дзяржбанка, лазня, рэканструяваны Дом быту і праведзены капітальны рамонт спецшколы-інтэрната, пабудаваны новыя школы ў Эйгердах і Ліпнішках, дзіцячы сад у Юрацішках і 12 дзіцячых садоў у гаспадарках раёна, сельскія Дамы культуры ў калгасах імя Заслонава, імя Ульянава, “Трабы”.

1990-2000 гг. – у пачатку 90-х гадоў у раёне было 16 сярэдніх, 16 базавых 17 пачатковых школ, дапаможная школа-інтэрнат, 4 музычныя  і 2 спартыўныя школы, 25 дашкольных устаноў, 2 дамы школьнікаў, 8 бальніц, амбулаторыя, 27 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, 47 дамоў культуры і клубаў, 48 бібліятэк, 32 кінаўстаноўкі.

У 1994-1995 гг. у Іўі пабудавана царква. У ліпені 1995 г. храм наведаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій ІІ.

У 2000 годзе прамысловы патэнцыял раёна складаўся з 10 прадпрыемстваў, з іх 3 – дзяржаўнай і 7 – недзяржаўнай формы ўласнасці. На мясцовай сыравіне працавалі Іўеўскі кансервавы і Юрацішкаўскі гароднінасушыльны заводы, лясгас, камбінат кааператыўнай прамысловасці. У калгасе імя Баўма дзейнічае падсобны цэх па перапрацоўцы мяса, вытворчасці каўбасных вырабаў.

У 1996 г. прамысловыя прадпрыемствы раёна па аб’ёме вытворчасці дасягнулі ўзроўню 1990 г., а ў 1997 г. значна яго перавысілі.

На пачатак верасня 1999 г. у Іўі працавала больш як 200 прадпрымальнікаў. У 1997 г. узведзена 46 індывідуальных жылых дамоў, 33 – пабудаваны ў сельскай мясцовасці.

2000-2010 гг. – у 2001 годзе ў раёне было 20 калгасаў, райаграпрамтэхніка, райсельгасхімія, аграпрамзабеспячэнне, аграпрамэнерга, 2 меліярацыйныя арганізацыі. Створаны каля 40 фермерскіх гаспадарак. Усяго ў сельскай гаспадарцы занята 6, 4 тыс. чалавек.

12 студзеня 2001 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь г. п. Іўе быў аднесены да гарадоў раённага падпарадкавання.

У 2002 годзе выйшла ў свет кніга “Памяць”, у якой адлюстроўваецца гісторыка-дакументальная хроніка раёна. У гэтым жа годзе ўведзена ў эксплуатацыю новая Ліпнішкаўская СШ.

У 2004 годзе г. Іўе ўвайшоў у лік пераможцаў па выніках агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні населенных пунктаў.

У 2005 годзе была адкрыта гімназія №1 г. Іўе.

Па праграме адраджэння вёскі 2005-2010 гады вызначаны тэрмінам узвядзення аграгарадкоў. У 2005 годзе першымі новы статус набылі Геранёны.  Усяго за пяць гадоў  у раёне было добраўпарадкавана 12 аграгарадкоў.

У дзяржаўную праграму развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў на 2007-2010 гады ўключаны г. Іўе і г. п. Юрацішкі.

У 2007 годзе быў зацверджаны герб і сцяг горада Іўе.

У 2008 г. уведзены малочнатаварныя комплексы “Геранёны”, “Ліпнішкі”. Адрасам рабочай паездкі па рэгіёнах Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі 26 красавіка 2008 г. стаў аграгарадок Геранёны.

У 2009 г. уведзена ў эксплуатацыю Юрацішкаўская гарпасялковая бальніца, адкрыўся Іўеўскі музей нацыянальных культур, у Ліпнішках адбылося адкрыццё дыягнастычнай станцыі.

2010-2020 гг. –  у 2011 годзе была адкрыта рабатызаваная ферма “Ціўнавічы” філіяла “Азот Агра” УСП «Новы Двор-Агра».

У 2012 годзе ў Іўе адбылася знакавая падзея – адкрыццё памятнага знака ў гонар сяброўства і згоды паміж канфесіямі Іўеўшчыны, якую насяляюць беларусы, палякі, рускія, татары і людзі іншых нацыянальнасцей.

У гэтым жа годзе ўвайшоў у строй Лелюкінскі дз/с-СШ, адбылося перапрафіліраванне Бакштаўскай участковай бальніцы ва ўрачэбную амбулаторыю ў новым адрамантаваным будынку.

У 2013  годзе адбылося адкрыццё экспазіцыі “Кола гісторыі”.

У 2018 годзе Іўеўшчына вонкава змянілася пры падрыхтоўцы да абласнога фестывалю працаўнікоў сяла “Дажынкі- 2018”, які адбыўся ў лістападзе гэтага ж года.

Галоўнай падзеяй 2019 года стаў рабочы візіт на Іўеўшчыну Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

У перыяд з 2014 па 2019 гады ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю 20443 кв. м. агульнай плошчы жылых памяшканняў.

У 2019 годзе ў населеных пунктах раёна пражывае 22 458 чалавек, якія па нацыянальным прызнаку размеркаваліся наступным чынам: 80% беларусаў, 15, 3 % палякаў, 2, 4 % рускіх, 1, 8 % татар, 0, 7 % іншых нацыянальнасцей.

Падрыхтавала І. БУТУРЛЯ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 

 

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.