Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Здабывалі нам свабоду і баец, і партызан, і працаўнік

Главное / Среда, 01 июля 2020 09:23 / Прочитано: 305

Гэта дзень, які запаўняе  ўсё наўкол асаблівай прыгажосцю, асаблівымі адчуваннямі жыцця, неўміручасці подзвігу, славы народа  і пякучым болем страт. Плачуць ужо старымі дзеці, якія не ведалі бацькоў, схіляюцца ля магіл і абеліскаў унукі і праўнукі, і гучаць аркестры, і свеціць сонца, і расфарбоўвае прырода гэты асаблівы дзень і асаблівы месяц блакітам нябёс, зелянню і чырвонымі кветкамі і ягадамі —зялёна-чырвонымі колерамі беларускай дзяржаўнасці і самаго жыцця.

Белорускі народ ведае цану міру і найвышэй усяго ставіцца да гонару і свабоды сваёй Айчыны. Таму гэты дзень назаўжды застанецца ў гісторыі шматлікіх пакаленняў. Гэтую Перамогу і гэтую Волю у нас не адняць. Праносяцца дзесяцігоддзі, мяняецца жыццё, усё меньш і меньш застаецца сярод нас сведкаў тых суровых і гераічных, векапомных гадоў, але памяць застанецца. Яна будзе жыць у кожным з нас, у сямейных альбомах, у сэрцах, на генным узройні, на ўзроўні памяці кожнай сям’і і кожнага роду. Таму, калі наступае гэты вялікі і святы дзень, мы  спяшаемся на свята, мы імкнемся сказаць словы ўдзячнасці і падзякі кожнаму ветэрану і працаўніку тыла, нізка схіліцца перад подзвігам маршала і радавога.

Для гэта трэцяга дня ліпеня, такога знамянальнага і важнага, у кожнага наступнага пакалення знаходзяцца свае словы, нязменна пранікнёныя, шчырыя і кранаючыя. Гэта словы не сціхаючага смутку, словы ўдзячнасці, словы гонару і самапавагі народа, які на сваіх плячах вынес нягоды ваеннага ліхалецця і адстаяў мір.

Напярэдадні Дня незалежнасці дзве групы Іўеўскага райвыканкама на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Аляксандрам Іванавічам Булаком і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Аляксандравічам Хвасько наведалі дамы і кватэры ветэранаў войны, жыхаркі блакаднага Ленінграда, малалетніх вязняў, сем’яў загінуўшых воінаў, каб павіншаваць іх з вялікім святам, пажадаць міру і дабрабыту, працоўных поспехаў у імя росквіту нашай Радзімы. Они падзякавалі вэтэранаў за ратны подзвіг, за гады працы, уручылі усім кветкі і святочныя канверты з грашовай дапамогай.

В. Гулідава. Фота С. Зянкевіча.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 

 

Считаете ли Вы, движение студенческих отрядов популярным?
Какой профиль студенческих отрядов Вы считаете самым популярным?
Выберите на свой взгляд плюсы студенческих отрядов, из предложенных

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.