Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"
 


Людзі добрыя, расступіцеся, на нашых касцоў падзівіцеся! У аг. Ліпнішкі прайшло брэндавае свята “Ліпнішкаўскія сенакосы” (+відэа)

Главное / Воскресенье, 13 июня 2021 10:49 / Просмотрено: 1189

Прыемны шолах травы і  водар свежых пракосаў. Тое, чым кожнае лета займаліся раней людзі на сяле, становіцца традыцыйным народным абрадам.

Гэтымі сонечнымі, яснымі летнімі дзянькамі ў вёсцы распачынаецца  нарыхтоўка сена. І аг. Ліпнішкі становіцца цэнтрам увагі усіх, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў ручным сенакашэнні. У чацвёрты раз тут праходзіць свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”. Таму з усяго раёна сюды з’ехаліся самыя спрактыкаваныя касцы і, вядома, у кожнага свая група падтрымкі.

Патрэбна сказаць, што арганізатары мерапрыемства пастараліся на славу. Таму што занятак па душы тут знайсці мог кожны. Для дзяцей працавалі атракцыёны, дарослыя маглі паўдзельнічаць у шэрагу  майстар-класаў, атрымаць асалоду ад канцэртнай праграмы.

Шмат зацікаўленых назірала за тым, як мясцовы жыхар Пётр Станіслававіч Івуць кляпаў касу. Больш таго, мог гэтай справе навучыць усіх жадаючых.

У прысутных была магчымасць наведаць прэзентацыю - дэгустацыю дранікаў па сямейным рэцэпце Алены Станіславаўны Нехведовіч, метадыста па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, намінаванаму на статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Гаспадыня не толькі сама гатавала свае асаблівыя бліны, а і запрашала гасцей свята паўдзельнічаць у кулінарным працэсе, а потым і адведаць дранікі з сакрэтам. У чым ён? У тым, гаворыць Алена Станіславаўна, што трэба дадаваць цыбулю, тады цеста не пацямнее, а дранікі будуць яркія і сонечныя.

Марыя Францаўна Пякша , кіраўнік гуртка “Беларуская лялька” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі, запрашала

на прэзентацыю сувеніра - лялькі Бялуна  – мясцовага сімвала гасціннасці і турызму.

…І вось на сцэне гучаць фанфары і пачынаецца свята. Вітае гасцей  старшыня Ліпнішкаўскага сельвыканкама Яніна Уладзіміраўна Бузар. Зазначае, што цяпер рэдка можна ўбачыць мужчыну з традцыйнай касой, бо карыстаюцца для кашэння травы сучаснымі прыстасаваннямі, якія хутка дазваляюць справіцца з работай. І пачуць “косак звон сталёвы”  можна толькі ў Ліпнішках падчас брэндавага свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”.

Дванаццаць касцоў, сярод якіх дзве жанчыны, вырашылі паспрабаваць свае сілы ў  ручным сенакашэнні. Аднак – гэта паўсправы, таму што па ўмовах конкурсу яшчэ ёсць шэраг этапаў, дзе трэба прадэманстраваць свае і творчыя, і кулінарныя здольнасці.

Атрымаўся такі своеасаблівы канцэрт з дванаццаці нумароў, калі кожны касец выйшаў на сцэну з “Візітнай карткай”. Гэта было весела, цікава і з гумарам.

Далей журы ацэньвала самае арыгінальнае афармленне касы. Тут, патрэбна сказаць, фантазіі ўдзельнікаў можна было пазайздросціць, таму што косы прэтэндавалі на  сапраўдны твор мастацтва. Чым толькі ні ўпрыгожылі сельскагаспадарчы інструмент гаспадары?! І кветкамі лугавымі, і паперай бліскучай, а адна нават была падобна на  маладую дзяўчыну…

І яшчэ адзін творчы конкурс патрэбна было выканаць нашым удзельнікам: хатняе заданне – зрабіць Берагіню-Пакосніцу–  старадаўнюю ляльку з лапікаў, якую гаспадыні бралі з сабой на сенакос. Садзілі яе пад стажкі, каб яна ахоўвала рукі гаспадыні ад пашкоджанняў  і прыносіла поспех.

Затым пачалося самае цікавае і захапляльнае: касцы на конных запрэжках паехалі на сенажаць. І заскрыпелі, зазвінелі косы і пайшлі выпісваць піруэты. Уражанні, лепш чым словамі Якуба Коласа, не апісаць:.. “ І ткуцца здольныя пракосы, лажацца роўнымі радамі, а за касцом двума слядамі адбіткі ног яго кладуцца,  а косы свішчуць і смяюцца…”.

Спаборніцтвы праходзілі ў сярэдзіне дня, пагэтаму народная мудрасць “касі каса – пакуль раса”  тут не працавала.  Плячом да пляча на дыстанцыі ідуць моладзь і старэйшыя ўдзельнікі. Адразу і не скажаш, каму лягчэй.  Спецыяльна для спаборніцваў на сенажаці былі адмераны дзялянкі ў 30 м даўжынёй і шырынёй 1,8 м, а для жанчын - шырынёй 1,5метра.

Па ўмовах конкурсу  ацэньвалася не толькі хуткасць, але і якасць. Вось гэту намінацыю “Знак якасці”  выйграў старшыня райвыканкама Ігар Мікалаевіч Генец.  А самым хуткім касцом аказаўся Яраслаў Клінцавіч з Геранёнскага сельсавета, які атрымаў узнагароду ў намінацыі “Скараход”.

І самы прыемны і смачны конкурс – “Абед на траве”. Тут нават самы спрактыкаваны дэгустатар разгубіўся бы. Ну што можа быць смачнейшым за свойскую каўбаску з блінамі ці агурок з духмяным мёдам?! Цяперашнія  піца, крэветкі і вустрыцы, лазанні і блізка не стаялі.

Кожны ўдзельнік быў адзначаны журы ў сваёй намінацыі: “Каса-2021” – Аляксандр Валканоўскі (Трабскі сельсавет), “Звініць каса, жыве вёска” -  Часлаў Халява ( дырэктар Іўеўскай сельгастэхнікі), “Сенакосныя прысмакі”  - Іван Бутрым (Лелюкінскі сельсавет), “Вясёлыя сенакосы” - Сяргей Бажын (кіраўнік КСУП “Суботнікі”, Суботніцкі сельсавет), “Спрытная гаспадыня” Марына Вайнеловіч (Лаздунскі сельсавет) , “Сенакосны стыль” - Юрый Гасцевіч (Юрацішкаўскі сельсавет), “Касец-удалец” - Аляксандр Буляк (старшыня Бакштоўскага сельсавета), “Даешь, молодежь!” - (в. а кіраўніка КСУП “Агра-Ліпнішкі”  Уладзімір Васюкевіч, “Лепшая лялька-Пакосніца” Валерый Рудзяк (Іўеўскі сельсавет).

І вось развязка: па выніках усіх конкурсаў перамогу атрымала жанчына –  Ганна Сілюк (Ліпнішкаўскі сельсавет), якая была адзначана дыпломам і прызам ад Іўеўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Свята на тое яно і свята, каб набрацца эмоцый і ўражанняў. На “Ліпнішкаўскіх сенакосах” іх было праз край. Немагчыма было адарваць вачэй ад дэфіле “Берагіня-Пакосніца”, якое падрыхтавала аматарскае аб’яднанне “Чараўніцы”. 

Гучныя апладысменты суправаджалі кожны нумар калектываў  “Танцавальны серпантын” аматараў гісторыка-побытавых танцаў з горада Мінска. Мала таго, што сталічныя танцоры самі здзіўлялі гледачоў, яны яшчэ і давалі ўрокі танцаў. І жадаючых да іх далучыцца была вялікая колькасць.

Сюжэтна-гульнёвую праграму  правёў творчы калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі. Талент і  цудоўныя песні  падарылі гледачам салісты Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Завяршылася свята дансінг-шоў праграмай “Танцы на пракосе”.





 


























































 
 
І. Бутурля.
Фота Н. Багнюк.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.