Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 


З цікавасцю да роднага слова. У Эйгердаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Образование / Четверг, 25 февраля 2021 18:06 / Прочитано: 110

“Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову...Роднае слова - гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаем жыццё і акаляючы нас свет... Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю,” - пісаў Якуб Колас.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Стала добрай традыцыяй напярэдадні гэтай даты праводзіць у школьных установах Тыдні беларускай мовы і літаратуры. Настаўнікі-прадметнікі даводзяць такім чынам да вучняў значнасць такога свята, дапамагаюць усвядоміць думку аб неабходнасці клапаціцца пра бытаванне роднай мовы. У святой справе адраджэння беларускай нацыянальнай культуры і мовы настаўнікі абапіраюцца на лепшыя традыцыі: фальклорныя святы, сустрэчы з майстрамі беларускага слова — паэтамі і празаікамі, віктарыны, конкурсы чытальнікаў, малюнкаў.

З 15.02  па 20.02.2021 года ў Эйгердаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. 

З мэтай павышэння матывацыі да вывучэння беларускай мовы на працягу Тыдня адбыўся шэраг мерапрыемстваў, падчас якіх кожны вучань меў магчымасць праявіць сябе, рэалізаваць свае творчыя здольнасці і, галоўнае, павысіць узровень валодання беларускай мовай. Усе мерапрыемствы кожнага дня былі аб’яднаны адной тэмай.

15 лютага  адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня, вучні пазнаеміліся з планам правядзення мерапрыемстваў і атрымалі папераджальныя заданні. У файе школы аформлены інфармацыйны стэнт “Тыдзень беларускай мовы і літаратуры”, кніжная выстава да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа, 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы “Творцы праўдзівага жыцця”.

Конкурс чытальнікаў вершаў “Гучы, роднае слова” стаў цудоўнай магчымасцю падзяліцца тым, што назапашана ў нашай памяці і душы, што засталося нам у спадчыну ад нашых продкаў. Актыўнымі ўдзельнікамі былі вучні 6 класа.

Займальна прайшоў музейна-педагагічны занятак “Родная мова – крыніца жыцця”, ў якім удзельнічалі вучні пачатковых класаў.

На праягу ўсяго Тыдня вучні імкнуліся актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія аргнізоўвалі настаўнікі беларускай мовы.

Падвядзенне вынікаў і ўручэнне ўзнагарод пераможцам конкурсаў адбылося падчас урачыстага закрыцця Тыдня роднай мовы. Усмешкі на тварах дзяцей, добры настрой, шчырая і цёплая атмасфера – усё гэта сведчыць аб тым, што свята ўдалося і гэтыя дні сустрэчы з родным словам запомняцца надоўга.

Г. Шыльван, настаўнік беларускай мовы і  літаратуры.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 

 

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.