Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Ад чыстага сэрца простымі словамі... Тыдзень маці ў Бобравіцкім дзіцячам садзе-сярэдняй школе

Образование / Пятница, 16 октября 2020 15:27 / Прочитано: 278

У свеце нямала прыгожых слоў, але самае прыгожае - МАМА! Колькі цяпла і клопату захоўвае гэта маленькае слова. Гэта той чалавек, што ўсё жыццё нас беражэ ад бед і нягод. Таму ў свеце існуе цудоўнае свята, прысвечанае нашым дарагім і любімым мамам – Дзень маці. Штогод 14 кастрычніка нашы мамы атрымліваюць мноства шчырых і цёплых пажаданняў у свой адрас ад блізкіх і родных.

У нашай установе адукацыі навучэнцы таксама любяць віншаваць сваіх мам, рыхтуюць для іх мерапрыемствы і падарункі, ствараюць святочны настрой. На працягу тыдня з 7 па 14 кастрычніка навучэнцы з пачуццём глыбокай радасці рыхтаваліся да канцэртнай праграмы «Ад чыстага сэрца простымі словамі», падрыхтавалі выставу малюнкаў «Мама, мамачка, матуля!», выхаванцы дзіцячага сада зрабілі падарункі сваімі рукамі для любімых матуль. Таксама ва ўстанове адукацыі «праплыла» "SMS-хваля “За ўсё табе дзякую, мама!», конкурс у інтэрнэце з хэштэгам #маміна_шчасце, Чат-конкурс фотокалажаў “Мір пачынаецца з мамы” у Telegram-канале.

Падтрыманне традыцый, беражлівыя адносіны да маці, замацаванне сямейных каштоўнасцяў - асноўныя мэты падобных мерапрыемстваў. Гэта свята з'яўляецца данінай глыбокай павагі і пакланення перад жанчынай-маці, працаўніцай і захавальніцай сямейнага ачага.

 
 
Г. Чэрняк, педагог сацыяльны Бобравіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 

 

 

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.