Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 


Тыдзень прафарыентацыі прайшоў у Лелюкінскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

Образование / Понедельник, 15 февраля 2021 09:11 / Прочитано: 2719

У падлеткавым узросце перад юнакамі і дзяўчатамі паўстае пытанне, які жыццёвы шлях выбраць: куды пайсці вучыцца. Менавіта для таго, каб дапамагчы зарыентавацца ў багатым спісе сучасных прафесій у Лелюкінскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе штогод праводзіцца Тыдзень прафарынтацыі.

З 8 па 13 лютага для навучэнцаў ладзіліся сустрэчы з працоўнымі калектывамі нашага аграгарадка і выпускнікамі нашай школы, праводзіліся майстар класы, экскурсіі на прадпрыемствы, трэнінгі, віктарыны, тэсты. Цікавай і запамінальнай для школьнікаў з’явілася сустрэча з выпускніком нашай школы, а цяпер ужо курсантам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Сушчынскім Паўлам. Юнак расказаў пра асаблівасці навучання ў дадзенай установе адукацыі, умовы пражывання, курсантскае жыццё. З дапамогай фатаграфій, прэзентацыі і  відэаролікаў будучыя абітурыенты змаглі завочна зрабіць экскурсію па акадэміі. На прыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя змаглі задаць пытанні, якія іх турбавалі. Яшчэ адна цікавая сустрэча адбылася з выпускніцай нашай установы адукацыі, а цяпер студэнткай БДПУ імя Максіма Танка, Пашэль Таццянай, якая таксама расказала пра асаблівасці паступлення, разнастайнасць факультэтаў, умовы пражывання і навучання. Трэба адзначыць, што выпускнікі нашай школы часта выбіраюць і вучацца па педагагічных спецыяльнасцях.

З майстар класаў, па словах навучэнцаў, найбольш уразіў  і запомніўся той момант, калі падлеткам прадставілася магчымасць папрацаваць за прылаўкам крамы і адчуць працоўную атмасферу, а таксама магчымасць раскласці прадукцыю па стылажах.

Тыдзень прафарыентацыі закончыўся. За гэты час падлеткі змаглі знайсці адказы на пытанні, якія іх турбавалі, зарыентавацца ў багатым спісе прафесій, вызначыцца з напрамкам, па якім неабходна рухацца.

А. Рэвінская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 

 

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.