Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Мы школьнікамі сталі! ў Іўеўскім яслях-садзе-пачатковай школе прайшло цудоўнае свята, на якім галоўнымі героямі былі самыя маленькія грамадзяне школьнай краіны - першакласнікі

Образование / Понедельник, 05 октября 2020 10:44 / Прочитано: 637

Стаць школьнікам для выпускніка дзіцячага сада - гэта важны і адказны крок на шляху да дарослага жыцця. Літары, склады, лічбы - колькі ўсяго новага і цікавага! Паступова школа для першакласнікаў становіцца другім домам, а першы настаўнік - другой мамай, сябрам. І па ўжо існуючай традыцыі ў Іўеўскім яслях-садзе - пачатковай школе прайшло цудоўнае свята "Мы школьнікамі сталі", на якім галоўнымі героямі былі самыя маленькія грамадзяне школьнай краіны - нашы першакласнікі.

Ва ўрачыстай абстаноўцы дзеці прадэманстравалі свае навыкі і веды, якія паспелі атрымаць на працягу верасня, у час адаптацыі і вывучэння курса "Уводзіны ў школьнае жыццё".
На працягу дваццаці навучальных дзён малодшыя школьнікі не толькі вучыліся, але і знаёміліся з правіламі паводзін, новымі таварышамі, прывыкалі працаваць і жыць у новым, ужо школьным калектыве.
На свяце навучэнцы спявалі і танцавалі, расказвалі вершы, адгадвалі загадкі, разыгрывалі сцэнкі. Але, якое свята без бацькоў? Мамы і таты былі не проста гледачамі. Яны прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве і бурнымі апладысментамі падтрымлівалі юных артыстаў. Але самай урачыстай і хвалюючай падзеяй стала ўручэнне першага школьнага дакумента "Пасведчанне першакласніка".
Свята скончылася, але застаўся выдатны настрой і задавальненне ад цудоўна праведзенага часу.

У добры шлях, нашы першакласнікі! Тварыце, імкніцеся, заваёўвайце асаблівы свет, непаўторную дзяржаву пад назвай Школа…

 Г. Захар, Ж. Чэрнэль, настаўнікі пачатковых класаў Іўеўскага я/с-ПШ.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 

 

 

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.