Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Пераможцай творчага конкурсу Акадэміі навук стала наша зямлячка. Паглядзіце, за якія таленты!

Культура и творчество / Среда, 28 октября 2020 18:17 / Прочитано: 374

На электронны адрас рэдакцыі прыйшло пісьмо, ў якім паведамлялася, што пачынаючая паэтэса "Т.М.Радзевіч заняла першае месца ў конкурсе вершаў, які праводзіла Акадэмія навук Беларусі, і атрымала дыплом у намінацыі "Скарбонка ўспамінаў". Арганізатары прапанавалі нам напісаць пра паэтку і надрукаваць яе вершы.
У электронным лісце прыкладвалася паведамленне і для Таісы Маркаўны, у якім, у прыватнасці, гаварылася: "Паважаная Таіса Маркаўна! Па выніках конкурсу творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю", прымеркаванага да завяршэння года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь (2018-2020 гг.), ваша работа атрымала Дыплом пераможцы ў намінацыі "Скарбонка ўспамінаў".
Дырэктар Інстытута мовазнаўства АН Беларусі І. Л. Капылоў."

…Мы ўжо аднойчы друкавалі ў нашай газеце вершы Т. Маркавай (псеўданім), Таісы Маркаўны Радзевіч. І калі я разабралася, хто гэта, была вельмі ўражана і з задавальненнем паведамляю чытачам больш сталага ўзросту, што пачынаючая паэтка Таіса Маркава не хто іншы, як Таіса Маркаўна Аленцыновіч, якую іўяўчане ведалі, як інтэлігентнага, адукаванага, прыстойнага чалавека. А школы раёна, як добрага спецыяліста сваёй справы, настаўніцу, метадыста аддзела адукацыі, супрацоўніка райкама камсамола і г.д.

Яна - дзіця вайны, дзіця тае пары, калі кожны пражыты дзень радаваў людзей, калі кожны кавалак хлеба на стале дзяліўся між усёй сям'ёй, а кожны мужчына ў сям'і быў своеасаблівай надзеяй на тое, што ўсё будзе добра, быў, як абяцанне выжыць.
Ёй было чатыры гады, калі гэтай надзеі ў іх надоўга не стала.17 мая 1943 года ў лясную вёску Каменку на Навагрудчыне прыехалі нямецкія карнікі. Устанавілі кулямёты. Пачалі аблаву. Забіралі маладых мужчын і дзяўчат для адпраўкі ў Германію. Забралі і яе бацьку. Засталіся дзед, маці і трое дзетак.
Машыны ад'ехалі, наляцелі самалёты. Некалькі бомб спалілі палову вёскі (адзін яе край). Не стала хаты і ў сям'і, дзе галоўным мужчынам застаўся стары чалавек. Жыць іх пусціла да сябе сястра маці. Так жылі і ўсе пагарэльцы - вяскоўцы дапамагалі адзін аднаму.
У сваім расказе аб дзяцінстве і сям' і Таіса Маркаўна, на мой погляд, сказала самае галоўнае, самае значнае. І сказала так ёмка, так грунтоўна. І гэта не заслуга таго, што гаварыла адукаваная настаўніца, якая ведае родную мову. Не. Гэта гаварыў чалавек, які зрабіў для сябе выснову і высноўе, вызначыўшы галоўнае ў сваёй бацькоўскай сям'і, што засталося ў душы і розуме як праграма і правілы жыцця.
У 1948 годзе вярнуўся бацька. З гісторыі мы ведаем, што шлях дамоў пасля вайны быў не заўсёды лёгкім і хуткім… 9-гадовая дзяўчынка памятае яго худабу і настаўленні старэйшых кабет для маці, каб не карміла моцна адразу, а то…
Ён набраўся сіл, акрыяў і пачаў будаваць дом…
Вось як піша аб гэтым Таіса Маркаўна: " Пачаў будаваць дом. А з чаго пачаць? Усё знішчыў пажар. Але патрэбна было жыць!!!
1950 г. Пабудаваны дом. Першы год жылі ўсе разам на кухні, а на наступны год… Свой дом, свой двор, свая печ, свой парог. Якое шчасце!"
А яшчэ дзеці ўбачылі, як гэта добра - мець бацьку. І якое гэта шчасце, калі з ім так спакойна, так утульна, так хочацца прачынацца ранкам і ведаць, што больш няма вайны.
У гэты ж час бацька на пагосце свайго бацькі паставіў помнік (з камяеня, з подпісам!). Дзед памёр у 1945 годзе, не дачакаўшыся сына, якога расціў адзін са старэйшай дачкой з васьмі гадоў, быў удаўцом. І помнік той быў удзячнасцю сына за ўсё.
А для Таісы Маркаўны, як яна кажа, гэта была бацькоўская навука на ўсё жыццё аб тым, што галоўнае ў гэтым жыцці не словы, а ўчынкі. Гэтаму вучыла сваю дачушку Таццяну, юрыста па адукацыі, і сваіх унукаў, будаўніка Алега і эканаміста Наталлю.
Акадэмія навук нездарма назвала яе пачынаючым паэтам. Гэта дзіўна, аднак і сапраўды. Таіса Маркаўна зусім нядаўна стала пісаць вершы. А калі прачытала ў раённай газеце аб'яву аб тым, што аб'яўлены конкурс, узяла і паслала свае вершаваныя радкі. І, як бачыце, шчырасць і прыгожыя вобразы яе паэзіі адзначылі першым месцам у намінацыі "Скарбонка ўспамінаў".
Мы віншуем яе ад імя рэдакцыі газеты. Жадаем здароўя, плёну і лёгкага паэтычнага пяра!

У сваім лісце у рэдакцыю, кароткім аповедзе пра сябе, яна напісала ў канцы:"Жывая. Дзякую за жыццё!"
А мне здаецца, мы павінны быць удзячнымі такім людзям за іх жыццi, за іх неабыякавыя адносіны і да памяці, і да дня сённяшняга.

В. ГУЛІДАВА. Фота з сямейнага архіва.

Р.S. Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі ўручылі Таісе Маркаўне зборнік яе вершаў, які выпусцілі ў рамках выдавецкай дзейнасці бібліятэкі. Зборнік носіць назву "Линия жизни".

Праноўваем вашай увазе верш-пераможцу. Між іншым, менавіта пад гэтай вярбой хавала маладая жанчына, яе маці, пад кажухом дзяцей, якіх па чарзе выносіла з хаты, якая гарэла тым майскім днём 1943 года…

Вярба
Бяжыць гуллівая крынічка
Паміж алешын і кустоў,
То раптам моцна засмяецца,
То заклапоціцца ізноў.
Карэнні дрэваў абдывае
Сваёй празрыстаю вадой
І кожны камень абмыае
сваёю хваляй ледзяной.
То заблішчыць вяртуння-рыбка,
То гляне ганаровы рак.
Тут павучок раскінуў кросны,
Ідзе па беразе рыбак.
Гарэзы-дзеці падбягаюць
І ставяць посуд для вады.
Вадзіцу сонца награвае,
Купацца каб змаглі яны.
Шумна, весела, цікава.
Люд задаволены ўсім.
На беразе ж вярба стаяла
і думала аб чымсці аб сваім.
Аб тым, як часта тут стралялі,
яна лістотаю народ свой прыкрывала,
Яго ад куляў зберагала
У цяжкія гады вайны.
Прайшла бяда, усё прыгожа,
Ззяе вярбы зялёная ліства
Зноў улюбёныя страчаюцца тут гожа
Бліжэй жа гэтага да хараства.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 

 

 

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.