Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



НАВІНЫ КУЛЬТУРЫ. "Песні нашай маладосці" і шматлікія культурныя падзеі

Культура и творчество / Среда, 30 сентября 2020 15:56 / Прочитано: 480

Ведаць свае карані

Сёлетняя восень нагадвае вялікую канцэртную праграму лепшых творчых сіл культуры Іўеўшчыны. І сапраўды, песні і мелодыі, жарты і народны фальклор гучаць сёлета па ўсім раёне, а культработнікі завіталі ў самыя аддаленыя і маленькія населеныя пункты і прывезлі іх жыхарам цудоўны настрой і шмат добрых эмоцый.
Так, ранкам 26 верасня культработнікі аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Лаздуны1 правялі надзвычай цікавае і пазнавальнае мерапрыемства "Ведай свае мясціны". Гэты рэгіён славіцца гісторыяй, імёнамі, гістарычнымі падзеямі і гісторыка-духоўнай спадчынай. Таму было пра што гаварыць і што слухаць. Такія мерапрыемствы як бы па-новаму выхоўваюць і захоўваюць нацыянальную самасвядомасць і разуменне сваіх каранёў.

Ад шчырага сэрца, з павагай да ўзросту

Летась шырока і гучна крочыць па раёне культурна-творчы праект для сталых людзей "Да кожнага сэрца". Кожная ўстанова культуры знайшла словы і песні для тых, хто зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку, хто ўсё жыццё аддаў добрасумленнай працы, выхаванню дзяцей і ўнукаў, хто і сёння з'яўляецца для нас сумленнем грамадства.
У мінулую суботу, а 15 гадзіне ў рамках гэтага праекта вяскоўцаў у Макуцях наведалі калектывы аматарскай творчасці аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы гарадскога пасёлка Юрацішкі.
Як вядома, кожны візіт гэтых творчых асоб нясе людзям радасць і прыемныя хвіліны адпачынку.

Спявала
родная старонка

У гэты ж дзень годна і мілагучна загучалі песні на ўскрайку Налібоцкай пушчы. Лепшыя творчыя сілы аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы вёскі Бакшты сабралі вяскоўцаў на канцэртную праграму "Песні маёй старонкі".
Кажуць, якія людзі, такія і песні. А Бакшты заўжды былі багатымі і на падзеі, і на людзей. Менавіта тут, у партызанскай сталіцы (так называлі Бакшты ў гады Вялікай Айчыннай вайны), умеюць цаніць і добрыя ўчынкі, і добрую працу, і добрыя песні ды напевы. Ды і спяваць ёсць каму, таму што ў мясцовай установе культуры заўжды не зводзіліся салісты з асаблівымі галасамі.

З днём нараджэння!

Ёсць і з такой назвай мерапрыемствы сярод планаў культурна-творчага праекта для сталых людзей. Віншаванні з песнямі, музыкай, з шчырымі цёплымі словамі кранаюць сэрцы і душы нашых бабуль і дзядуль, напаўняюць іх ўдзячнасцю і разуменнем, што пра іх памятаюць, іх жыццё пражыта не здарма.
У мінулую нядзелю сваіх восеньскіх імяніннікаў ушаноўвалі творчыя работнікі аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Лаздуны1.
"Агарнуць цяплом і ласкай" - так назвалі яны сваю канцэртна-віншавальную акцыю. І, сапраўды, у іх гэта атрымалася. Атрымалася данесці свае пачуцці на людзей.
Радасць і слёзы на вачах тых, каму прысвячаліся песні і добрыя словы, былі найлепшым прызнаннем поспеху работнікаў культуры.
Ў той жа сонечны вераснёўскі дзень віншавальная праграма " З днём нараджэння!" для вераснёўскіх імяніннікаў прайшла ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны.

"Лейся,
песня звонкая!"

27 верасня загучала гэтая песня, вольная і шырокая, над Дайлідамі. І ўдзячныя гледачы зноў адбівалі далоні, каб выказаць сваю ўдзячнасць і прызнанне творчым і таленавітым супрацоўнікам сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Дайліды. Між іншым, канцэртная праграма, якую яны прысвяцілі сваім землякам, менавіта так і называлася - "Лейся, песня звонкая".
Звонка луналі песні ў тую нядзелю і над аграгарадком Лаздуны1, дзе адбыўся канцэрт калектываў аматарскай творчасці мясцовай установы культуры.

Песні
нашай маладосці

А ў аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Суботнікі ў рамках культурна-творчага праекта "Людзі пажылыя - сэрцам маладыя" адбыўся канцэрт "Песні нашай маладосці", які як бы вярнуў сталых гледачоў у такія далёкія і такія незабыўныя маладыя гады.

В. ГУЛІДАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 

 

 

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.