Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Культурнае лета. Святкавалі кветкі

Культура и творчество / Четверг, 23 июля 2020 10:01 / Прочитано: 330

Улетку звіняць сцэны і канцэртныя пляцоўкі  выступленнямі і разнастайнымі творчымі праектамі  культработнікаў раёна. Яны ў нас асаблівыя. Кожнае свята, кожны праект - гэта плённы пошук, гэта сімвалічнае жаданне зняць з неба сонца і падарыць яго людзям, узняць ім настрой, аблегчыць  зморанасць ад цяжкай летняй работы на вёсцы.

У кожным аграгарадку святкуюць сваё, асаблівае. Хто пяе гімны сенакосам, хто  адпраўляецца на шляхетны фэст у Жамыслаўль, геранёнцы  заклікаюць на баль да да самой Барбары Раддзівіл, морынцы частуць юшкай, адзначаючы свята залатой рыбкі… А ў Лаздунах ужо колькі год запар  ушаноўваюць прыгажосць, цнатлівасць, шыкоўнае чараўніцтва кветак: ад самых сціплых, што растуць на палетках і лугах, ля дарогі - да самых шыкоўных, якія ганарова свецяць прыгажосцю ў гародчыках і на падворках. 

І штогод  з'язджаюцца ў парк былога маёнтка ў Лаздунах кветкі з усіх устаноў культуры аграгарадкоў раёна. 

Сёлета, на жаль, такого вялікага збору гасцей і ўдзельнікаў не атрымалася. Аднак, нездарма ж менавіта тут нарадзілася такое прыгожае свята. Таму ёсць і свае традыцыя, і напрацоўкі святочнага дзейства. Вось і заклікалі сваіх землякоў мясцовыя культработнікі ў мінулу нядзелю, каб разам святкаваць.

…Ці патрэбна казаць, што кветкі (і жывыя, і касцюміраваныя) зіхацелі з кожнага кутка парка, запаўняючы ўсё наўкол колерамі, фарбамі і водарам. Асноўныя кветкавыя ролі сёлета выконвалі дзеці -  удзельнікі гурткоў і творчых аб'яднанняў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Лаздуны.  

Патрэбна адзначыць, што вяскоўцы,  а таксама іх дзеці і ўнукі з іншых месц Беларусі, з задавальненнем прыходзяць на гэтае свята. І з не меншымі захапленнем і ахвотай яшчэ і прымаюць удзел у ім. Таму што кветкі ў Лаздунах любяць усе. І не толькі любяць, але і  вырошчваюць, с любоўю даглядаюць, каб затым пахваліцца перад суседзямі  ды й удзел прыняць у конкурсе  на свяце. 

Але пра тое крышку пазней. А зараз раскажам, як праходзіў "Кветкавы калейдаскоп".  Такую назву носіць гэтае свята. Пачалося яно з конкурснай праграмы "Міс Кветачка". У праграму конкурсу ўваходзіла дэфіле і прадстаўленне касцюмаў. А таксама журы дэгусціравала розныя смачнасці на конкурсе кулінарных шэдэўраў.  

Канкурсанткамі сталі Сафія Пісарэнка і яе мама Анастасія Пісарэнка; Сафія Жэлдак і яе мама Надзея Жэлдак; Елізавета Завадская і яе бабуля Галіна Іванаўна Завадская.

Жюры вырашыла, што званне "Міс Кветачка" можна даваць кожнай дзяўчынцы. Таму перамагло сяброўства. Кожная ўдзельніца атрымала падарунак і агульны на ўсіх смачны торт. Дарослыя таксама былі ўзнагароджаны салодкімі  падарункамі. 

Як заўжды, называліся лепшыя кветкаводы і садаводы-агароднікі. Сёлета пераможцамі сталі: Галіна Леанідаўна Тулько, Анатоль Пятровіч Буцько, Тамара Іосіфаўна Зелень, а лепшымі садаводамі і агароднікамі  прызнаны Ірына Аляксандраўна і Валерый Іванавіч Янкевічы. Усе пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі.

Канцэрт "Кветкавы настрой" дарылі святу творчыя калектывы і выканаўцы аграгарадка Вішнева Валожынскага раёна.

На пляцоўцы свята працавалі тэматычныя выставы, фэйс-арт, бяспройгрышная латарэя, забаўляльны атракцыён, гандаль.

В. ГУЛІДАВА.

Фота з архіва культурнай установы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 

 

 

Nothing found!

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.