Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Навіны культуры. На абласной Дошцы гонару, мерапрыемства для вяскоўцаў і Купалле

Культура и творчество / Среда, 15 июля 2020 13:41 / Прочитано: 129

Працоўныя дасягненні на абласной Дошцы гонару

Урэшце самаадданую і плённую працу гэтых творчых людзей ацанілі  па вартасці. Па выніках работы за 2019 год рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 23 чэрвеня дзяржаўная ўстанова культуры "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу" занесена на абласную Дошку гонару. Шчыра віншуем!

Гуляе лета на свяце

Наша газета паведамляла сваім чытачам, што на ўвесь ліпень распрацаваны шэраг  цудоўных мерапрыемстваў для вяскоўцаў з аддаленых населеных пунктаў, для вёсак і вёсачак. Гэта не новая форма работы з насельніцтвам. Чаго чаго, а святаў улетку на Іўеўшчыне штогод хапае. Аднак, так масава і амаль штодня яшчэ не працавалі ўстановы культуры на такіх мерапрыемствах. Тым больш, што сёлета  планы вясной і ў пачатку лета падкарэкціравала не ў лепшы бок пандэмія.

А ў чэрвені-ліпені культурнае жыццё пачало варочацца да сваіх творчых  вытокаў.

11 і 12 ліпеня ў аграгарадках Морына і Дайліды адбыліся рэгіянальныя святы "Фарбы роднага краю"і "Краса майго краю". І ажылі вёскі.

Гасцям былі прапанаваны цікавыя насычаныя праграмы. На мерапрыемствах гучала шмат добрых, шчырых слоў ў адрас жыхароў рэгіёнаў, працавалі гульнёвыя атракцыёны. Цікавыя канцэрты падаравалі гледачам творчыя калектывы горада Іўе, гарадскога пасёлка Юрацішкі, аграгарадка Сакаўшчына Валожынскага раёна. 

Купалінка, купалінка, цёмная ночка…

Здаўна гэтая дзіўная ночка авеяна легендамі і казкамі, а кветка папараць, што зацвітае ў лясной цемры, па паданнях, робіць цябе шчаслівым на ўсё астатняе жыццё.

Вось і шукаюць яе апошнімі гадамі культработнікі. І на такія святы з задавальненнем збіраюцца і маладыя, і сталыя, каб дакрануцца душой і свядомасцю нацыянальнымі звычаямі і традыцыямі. 

11 ліпеня свята Купалле  было праведзена і работнікамі аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Ліпнішкі.

Кожны жадаючы змог сплесці вянок, вырабіць ляльку "Купаву", прыняць удзел у гульнях, забавах, карагодах, паслухаць  купальскія песні. 

Тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртна-гульнёвая праграма, купальскія варожбы, забавы - усё гэта на высокім узроўні арганізавалі і правялі творчыя асобы мясцовай установы культуры.

Александрыя сабрала сяброў на рэспубліканскае свята 

Ахутанае міфамі і легендамі, старажытнае свята Купалле беларусы любяць і беражліва захоўваюць ужо многія стагоддзі. Кожны год у канцы чэрвеня і пачатку ліпеня па ўсёй краіне яго адзначаюць прыгожымі гуляннямі - плятуць купальскія вянкі і загадваюць жаданні, запальваюць вогнішчы, спяваюць песні і шукаюць таямнічую папараць-кветку…

Яркае дзейства на беразе Дняпра

Самай вялікай святочнай пляцоўкай, дзе Купалле праходзіць з міжнародным размахам, у сучаснай Беларусі стаў аграгарадок Александрыя ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. 11-12 ліпеня туды з'ехаліся тысячы гасцей, каб у адну з самых кароткіх летніх начэй убачыць яркае дзейства на маляўнічым беразе "ракі дружбы" - Дняпры.

Александрыя "збірае сяброў" не толькі з усяе Беларусі, але і краін-суседак - Расіі і Украіны. Тры ўсходнеславянскія народы разам святкуюць Купалле вось ужо амаль 10 гадоў: першы маштабны фестываль адбыўся ў 2010 годзе, а ў 2011-м на ім пабывалі ўдзельнікі са Смаленскай і Кіеўскай абласцей. 

Традыцыя замацавалася, і з кожным годам да гаспадароў-беларусаў, расіян і ўкраінцаў далучаецца ўсё больш сяброў і з іншых краін.

Месца правядзення таксама знакавае. Са старажытных часоў рака Днепр аб'ядноўвала тры ўсходнеславянскія народы, была артэрыяй знакамітага шляху "з варагаў у грэкі", які звязваў лёсы людзей, гарады і дзяржавы.

Купалле ў Александрыі стала сапраўдным культурным брэндам Беларусі. І калі першае свята на Магілёўшчыне сабрала 3 тысячы чалавек, то ў 2018 годзе на фестывалі пабывала больш за 110 тысяч гасцей, у тым ліку з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Германіі.

Расце і калейдаскоп купальскіх падзей. Гэта і народныя забавы - карагоды, скаканне праз вогнішча, пляценне вянкоў, пошук папараць-кветкi, і "горад майстроў", і маштабныя выстаўкі-кірмашы, атракцыёны, майстар-класы, конкурсы.

Кульмінацыяй свята нязменна становіцца гала-канцэрт. На сцэне ў Александрыі пабывалі многія замежныя і беларускія зоркі.

Свята прайшло сёлета пад эгідай ЮНЕСКА.

Не першы год удзельнічаюць ў Купаллі на беразе Дняпра і іўяўчане.  

На свяце працавала выстава-продаж вырабаў народных промыслаў і сувеніраў майстроў народнай творчасці Іўеўшчыны. Адбыліся творчыя майстар-класы народных майстроў Ірыны Смірновай і Юзэфы Старасцінай.

В. ГУЛІДАВА.

Фота з архіваў устаноў культуры.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 

 

Считаете ли Вы, движение студенческих отрядов популярным?
Какой профиль студенческих отрядов Вы считаете самым популярным?
Выберите на свой взгляд плюсы студенческих отрядов, из предложенных

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.