Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"
 


Творчы праект “Уладзіміру Ліпскаму — 80”

Культура и творчество / Понедельник, 09 марта 2020 14:48 / Просмотрено: 9760
Дзяржаўная ўстанова “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк” г. Мінска, рэдакцыя часопіса “Вясёлка” аб’явілі рэспубліканскі творчы праект, прысвечаны 80-гадоваму юбілею вядомага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага, каб далучыць дзяцей да чытання праз творчасць аднаго з самых запатрабаваных сучасных аўтараў Уладзіміра Ліпскага - нязменнага галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” на працягу сарака гадоў, аўтара звыш 70 кніг для дзяцей і дарослых, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

Акцыя “Уладзіміру Ліпскаму – 80”, у якой могуць прыняць удзел бібліятэкі, клубныя ўстановы, школы, дашкольныя ўстановы, грамадскія арганізацыі, творчыя аб’яднанні, праводзіцца з 25.02.2020 г. і да 31.05.2020 г.

З 25.02.2020 - да 28.02.2020 арганізатар Акцыі рассылае партнёрам Інфармацыйнае пісьмо-запрашэнне аб арганізацыі і правядзенні Акцыі (з формай справаздачы); з 28.02.2020 - да 31.05.2020 удзельнікі акцыі на сваіх пляцоўках арганізуюць і праводзяць мерапрыемствы па творчасці дзіцячага пісьменніка У.Ліпскага. Высылаюць справаздачу і 3-5 фотаздымкаў на электронны адрас арганізатара; з 28.02.2020 - да 30.04.2020 у рамках акцыі пройдзе конкурс малюнкаў па творчасці У.Ліпскага “Верны сябар дзяцей” .

Пераможцы атрымаюць Дыпломы, падарункі ў двух узроставых катэгорыях:8-11 гадоў;

12-15 гадоў.

У кожнай намінацыі вылучаецца 3 месцы. Магчыма і выданне асобнай кнігі з лепшымі працамі творчага праекту.

Удзельнікі акцыі дасылаюць тэкставую справаздачу з малюнкамі, здымкамі на адрас “Вясёлкі”.

Для ацэнкі конкурснай працы створана журы з вядомых пісьменнікаў, журналістаў, мастакоў, кіраўнікоў бібліятэк. Узначальвае журы шаноўны юбіляр Уладзімір Ліпскі. Члены журы: Сяргей Анатольевіч Волкаў, Эліна Уладзіміраўна Сапожнікава, Наталля Уладзіміраўна Таўсталес, Алена Уладзіміраўна Чарняўская.

Юбілейны вечар адбудзецца ў вялікай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 6 мая 2020 г. у  17.00.

Далучайцеся да творчага конкурсу. Кантактная інфармацыя: 220073, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 25, часопіс “Вясёлка”, т. 200-91-90, Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript., сайт: http://www.veselka.by

Форма справаздачы

  • Вобласць, горад
  • Назва ўстановы ўдзельніка Акцыі
  • Кіраўнік устаповы (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада)
  • Арганізатар Акцыі ва ўстанове (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада)
  • Кантактная інфармацыя (адрас, тэлефон, e-mail)
  • Колькасць дзяцей, якія ўдзельнічалі ў акцыі
  • Кароткая інфармацыя пра мерапрыемствы (тэкставы матэрыял не больш за 1 старонку друкаванага ліста фармата А-4, інфармацыя пра формы і назвы мерапрыемстваў, а таксама назвы твораў У.Ліпскага, па якіх яны прайшлі)
  • Фотаздымкі (не больш 5 фармата JPG)

Палажэнне аб правядзенні конкурсу малюнкаў па творчасці У.Ліпскага “Верны сябар дзяцей”

Арганізатар конкурсу:

ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска»

Удзельнікі конкурсу:

Чытачы дзіцячых бібліятэк 8-15 гадоў

Умовы:

Для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца малюнкі, створаныя паводле прачытаных твораў У.С. Ліпскага. Кожная работа павінна мець назву, а таксама – паведамленне, паводле якога твора быў створаны той ці іншы малюнак.

 Правілы ўдзелу ў конкурсе. Афармленне конкурсных работ

Удзельнікамі конкурса з’яўляюцца чытачы дзіцячых бібліятэк.

Кожны ўдзельнік  можа прадставіць на конкурс  не больш як адну творчую работу.

Дасланая конкурсная работа павінна суправаджацца заяўкай з наступнымі звесткамі:

– прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(ў) (поўнасцю);

– прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка(оў) (поўнасцю), пасада;

– месца вучобы, клас, паштовы адрас, электронны адрас і тэлефон установы адукацыі;

– хатні адрас, электронны адрас (калі ёсць), нумары тэлефонаў (хатні, мабільны) аўтара(ў);

– назва работы; паведамленне, паводле якога твора У.Ліпскага створана

Конкурсныя работы з пазнакай “На конкурс “Верны сябар дзяцей” прадстаўляюцца ў дзіцячыя бібліятэкі горада Мінска.

Малюнкі могуць быць выкананы ў розных тэхніках малявання на аркушах паперы фарматаў А3 ці А4.

Работы, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца.

Крытэрыі экспертызы конкурсных работ

Пры правядзенні экспертызы конкурсных работ журы ацэньвае:

  • глыбіню асэнсавання маральна-этычнага зместу твора;
  • адпаведнасць работы тэматыцы конкурсу;
  • арыгінальнасць мастацкага рашэння (уласны падыход да выбару тэмы і яе раскрыцця, мастацкая якасць работы);
  • творчую самастойнасць выканання;
  • адпаведнасць патрабаванням да афармлення конкурсных работ.

Тэрміны правядзення конкурсу.

 Конкурс праводзіцца ў наступныя тэрміны:

пачатак конкурсу –  28.02.2020

заканчэнне прыёму работ – 20.04.2020

падвядзенне вынікаў –  21.04.2020-30.04.2020

 Падвядзенне вынікаў

Падвядзенне вынікаў ажыццяўляе журы ў перыяд з  –  21.04.2020-30.04.2020

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.