Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

"Гаворыць і паказвае Іўе"

Культура и творчество

Менавіта так называецца адна з галоўнейшых экскурсій Іўеўскага музея нацыянальных культур, які дзейнічае ў нашым горадзе. Менавіта гэтая ўстанова культуры і была створана для таго, каб расказаць і паказаць, наладзіць мост між былым і сённяшнім, паказаць, у якім унікальным месцы мы жывём, як у ім арганічна перапляліся культуры Усходу і Захаду, утварыўся той непаўторны пласт культурнай спадчыны.

Сёння музей - месца, дзе культурнае жыццё віруе і  адорвае нас непаўторнымі сустрэчамі, выставамі, экспазіцыямі, майстар-класамі, вернісажамі і г.д. Яго супрацоўнікі лічаць гонарам для сябе  быць гідамі вандровак у мінулае Бацькаўшчыны і ў дзень сённяшні. Яны, бы сапраўдныя гаспадары горада, сустракаюць дэлегацыі розных краін,  у склад якіх уваходзяць нашы былыя землякі ці тыя, хто мае івейскія карані і хоча дакрануцца да высноўя менавіта на той зямлі, па якой хадзілі іх прашчуры, у якую назаўжды заўчасна ляглі  цэлымі сем'ямі ахвяры халакосту - іх супляменнікі.
Музей нацыянальных культур, як і памятны знак у гонар згоды і добрасуседства людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў - гэта візітка горада, гэта наш духоўны скарб і наша адметнасць у гэтым жыцці.
Завяршыўся Год культуры і яшчэ адзін надзвычай плённы год працы. Амаль больш шасці з паловай тысяч чалавек наведалі летась музей.
Распрацаваны новыя экскурсіі: "Гістарычнае падарожжа па горадзе Іўе: вуліцы Віленская і Бернардынская"; велаэкскурсія "Мір вам"; велаэкскурсія "Вежы івейскіх храмаў".


Былі арганізаваны выставы мастакоў і майстроў з розных гарадоў Беларусі: А. Кашуцін (г. Ліда), Я. Сянько (г. Маладзечна), К. Фацеева, В. Раковіч , А. Драбышэўскі, М. Старасціна (Мінск), Т. Масленік (Міоры);
Восем перасоўных выстаў пад назвай "Мір вам!" адбыліся амаль ва ўсіх аграгарадках раёна.
Былі выбраны незвычайныя месцы для экспанавання перасоўных выстаў: пляцоўка каля кафэ "На скрыжаванні" (траса Мінск-Гродна), у некаторых арганізацыях г. Іўе, у бібліятэцы горада, у г. Гродна, на пляцоўцы музея).
Акцыя памяці і смутку "Памяць", прысвечаная 75-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, на падвор'і музея пачалася а чацвёртай гадзіне раніцы. І яшчэ раз паказала, наколькі творчы  і неабыякавы штат супрацоўнікаў маецца ў музеі.
Дзве сустрэчы ўдзельнікаў аўтавелапрабегу і восеньскі велапрабег-экскурсія "Мір вам" па яўрэйскім квартале горада з заездам у вёску Стоневічы, дзе знаходзіцца мемарыял ахвярам халакосту, таксама кранулі душы ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства.
Музей нацыянальных культур сустракаў летась удзельнікаў прэс-туру для журналістаў з краін СНД, якія адзначылі, што наш горад і музей, безумоўна, заслугоўваюць самай пільнай увагі турыстычных фірм і проста людзей, якія хочуць ведаць гісторыю беларускага мястэчка і ўсёй краіны.
А  тэатр "Батлейка" Іўеўскага музея нацыянальных культур (мастацкі кіраўнік Марыя Гут) узнагароджаны дыпломам Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці за захаванне беларускіх традыцый, развіццё аматарскага тэатральнага мастацтва і ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе тэатральных калектываў.
Творчы калектыў яго супрацоўнікаў і дырэктар музея Ірына Анатольеўна Халява трымаюць гэтую марку, працуюць на выхаванне патрыятызму, любові да Радзімы, сваёй гісторыі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.