Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Шчаслівай дарогі, "Зялёны фургон"!

Культура и творчество

Гэты "фургон" творча і плённа калясіць па сцэнічных пляцоўках раёна (і не толькі) не першы і не другі год. І вязе ён да гледачоў ігравы тэатральны калектыў, зборную каманду самых лепшых, самых творчых, "самых-самых" культработнікаў раёна, якія збіраліся і збіраюцца разам, каб  правесці так званы "капуснік на сцэне" у дзень свайго прафесіянальнага свята, каб годна адзначыць найвялікшае свята ў жыцці і гісторыі краіны - Дзень незалежнасці і дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, каб разам з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны 9 мая закружыцца ў вальсе Перамогі, каб успомніць гісторыю старажытнага мястэчка і паказаць карцінкі з жыцця мусульман, іўдзееў, беларусаў і палякаў на свяце горада…

І заўжды сцэнарыі для гэтых вялікіх паказаў і выступленняў "Зялёнага фургона" піша чалавек надзвычай творчы, апантаны сваёй місіяй на ніве культуры, граматны, прафесіянальна годны, пераможца конкурсу "Лепшы па прафесіі" райкама прафсаюза работнікаў культуры за мінулы год, лаўрэат прэміі аблвыканкама ў намінацыі "Культработнік года" за 2000 год (прэстыжнай прэміі, якая зараз носіць імя Аляксандра Дубко), былы дырэктар раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці аддзела культуры (ў 1999 годзе быў прызнаны лепшым метадычным цэнтрам Беларусі), а зараз - намеснік дырэктара Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Наталля Мудрык.
У рэпертуары "Зялёнага фургона" было ўжо больш як 20 асобных сур'ёзных пастановак, калі   старшыня райвыканкама таго часу выказаў ініцыятыву (і нягласны прыказ) стварыць турыстычна-экскурсійны праект, зрабіць нешта новае, цікавае, што дазволіць прэзентаваць раён, зарабіць грошы, стварыць праект, адчуць сваю творчую асаблівасць.
І Наталля Мудрык зноў паглыбілася ў работу. У лістападзе 2011 года тая работа стартавала, як праект "Сядзіба Дзеда Зімніка і бабы Завірухі". І дзяцей, і дарослых у чароўным лесе вёскі Залейкі сустрэлі сапраўдныя навагоднія і калядныя прыгоды.
Праект быў створаны прафесіянальна, з выкарыстаннем беларускай міфалогіі, а таксама     творчай фантазіі сцэнарыста Наталлі Мудрык.  Яна “насяліла” лес тымі істотамі, якія сустракаюць гасцей і турыстаў, яна прыдумала ім прыгоды. І пачула столькі кампліментаў ад сваіх калег і выкладчыкаў беларускага ўніверсітэта культуры на курсах у сталіцы.
Наш Дзед Зімнік і Баба Завіруха прайшліся па шматлікіх тэлевізійных каналах, яны адчуваюць сябе не горшымі, чым жыхары галоўнай рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза. А галоўнае, што з імі  не першы год лічацца і на афіцыйным культурным і турыстычным узроўні, і на асабістым успрыманні асобных людзей і груп (едуць і дарослыя, і дзеці з Беларусі, Расіі, вобласці, раёна…).  З "Сядзібай Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі" працуюць турыстычныя фірмы Мінска, Гродна, Ліды.

Зімні сезон, праца ў лесе ў фізічным плане даюцца цяжка - стамляюцца моцна артысты, мёрзнуць. Аднак, колькі маральнага задавальнення! І, гэта вельмі важна, добрыя фінансавыя зборы. Сёлета (частка снежня 2016 года і да 14 студзеня 2017 года) удзельнікі  праекта прынеслі даход у 15 тысяч рублёў (150 былых мільёнаў).
Летам  на сядзібе таксама дзейнічаюць праекты. Ужо другія, не зімовыя. Толькі галоўныя дзеючыя асобы тыя ж - артысты  "Зялёнага фургона", які летась, у Год культуры, атрымаў за творчыя дасягненні пачэснае званне народнага калектыву, заняўшы годнае месца сярод знакамітых творчых калектываў раёна.
Гэты год быў для артыстаў як ніколі насычаным. Гэта актыўны ўдзел у правядзенні дабрачыннай    ёлкі райвыканкама, удзел напярэдадні Новага года ў абласным семінары рэжысёраў тэатральных калектываў, які прайшоў на вельмі высокім арганізацыйным і творчым узроўні, удзел у праектах "Вышыванка", "Бал у Барбары Радзівіл" у Геранёнах,   пастаянны ўдзел  разам з сацыяльнымі работнікамі і работнікамі медыцынскіх устаноў у сацыяльным праекце "Санаторый дома" і іншыя.
Кажуць, што няма такіх людзей і спецыялістаў, якіх нельга было б замяніць. Яно так. Затое ёсць такія, якіх немагчыма паўтарыць.  Вось да іх і адносяцца народны ігравы тэатральны калектыў "Зялёны фургон", яго праекты і яго кіраўнік Наталля Мудрык.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.