Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Віват, культура! Брава вам, апантаныя і творчыя!

Культура и творчество

Выступаючы 12 студзеня 2016 года на цырымоніі ў Палацы Рэспублікі, Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка адзначыў: "Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне", а таксама спецыяльных премій Прэзідэнта адкрывае шэраг мерапрыемстваў аб'яўленага ў краіне Года культуры. Гэта сведчыць аб тым, што  дзяржава надае  вялі-кае значэнне развіццю такой важнай сферы. Галоўная яе задача - актывізаваць  інтэлектуальныя, духоўные сілы нашага народа, падтрымаць ініцыятыву ў імя захавання гістарычнай спадчыны, уздыму на новы ўзровень сучаснага мастацтва і выхавання ў грамадзян любові да сваёй Радзімы".

У імя любові да Радзімы працуем і мы ўсе. А наш горад, наш маленькі Іерусалім, не можа пакінуць абыякавым нікога, а людзей творчых - тым больш. У Год культуры гэта было найбольш бачна, гучна. Вось і беларускі паэт, аўтар многіх цудоўных паэтычных радкоў да вядомых усім песень Леанід Дранько-Майсюк, калі наведаў наша старажытнае мястэчка, напісаў свае цудоўныя радкі:
Калі гэта сон, то праўдзівы сон,
Адвечны сон, векавы.
Іўе любіў Казімір-Ягелон -
Князь усяе Літвы.
Воблік яго з гістарычнай цьмы
Свеціцца і таму
Іўе па-княжацку любім і мы,
Верныя месцу свайму!
Мы такія верныя і такія таленавітыя не самі па сабе. Мы - нашчадкі культуры заходне-беларускага мястэчка, якое вякамі  ўбірала ў сябе пласты культур розных нацыянальнасцей, рэлігій, пласты самасвядомасці, нацыянальнай згоды, суседскага каларыту народнасцей. Менавіта таму і ў беларускіх мелодыях і напевах мы можам пачуць тонкія ноты ўсходняй музыкі,  каларыт іўдаізму і ісламу і, безумоўна, нашы родныя, сабраныя з песень і казак бабуль і матуль, іх пяшчотных калыханак. Гэта дзіўны пласт беларускай культуры, сатканы з вякоў і пакаленняў…
Іўю праз усе дзесяцігоддзі шчасціла на людзей таленавітых на ніве культуры, якія так праглі паказаць усім наўкол, наколькі мы, беларусы, багатыя культурнай спадчынай.

І менавіта ў год культуры мы нізка схіліліся перад памяццю тых, хто ахвяраваў  гады свайго жыцця на алтар культуры. І ў першую чаргу ўспомнілі зноў Заслужанага работніка культуры БССР, стваральніка і дырыжора Бараўскага народнага хору Віктара Канстанцінавіча Шарэцкага, артысты якога на працягу тыдня давалі канцэрты ў Маскве, удзельнічалі ва ўсіх дэкадах народнай творчасці Беларусі ў Мінску; стваральніка і кіраўніка цудоўнага калектыву - народнага ансамбля народнай музыкі "Чабарок" Івана Паўлавіча Чарняка; стваральніка і кіраўніка народнага хору пры раённым Доме культуры Іосіфа Валер’янавіча Януковіча. Гэтыя людзі, як тры кіты, і іх калектывы трымалі на сабе культуру раёна, годна прадстаўлялі  яе па свеце.
Апошнія дзесяцігоддзі праца культработнікаў  атрымала новае гучанне. Як ніколі раней, прысвечана яна зберажэнню і ўзбагачэнню этнаса, фальклору. І, нягледзячы на невялікія заробкі, не вельмі прывабныя часам умовы працы, ідуць у культуру апантаныя творчасцю, адораныя Богам талентамі людзі, каб праз сваю працу прызнацца ў любові Радзіме, народу, яго  гісторыка-культурнай спадчыне.
Сёння ў раёне дзейнічаюць  9 калектываў, якія носяць пачэснае званне народных. Сёння тут, як і раней, працуць дбайныя, крэатыўныя, ініцыятыўныя, творчыя асобы. Менавіта Асобы! Інакшых Яе Вялікасць культура на Іўеўшчыне не хоча прызнаваць.
Іх шмат. Яны працуюць у вялікіх і малых культурных установах. Яны танцуюць, пяюць, ставяць спектаклі, адраджаюць нацыянальныя рамёствы і промыслы, яны ніколі не маюць свайго асабістага настрою, таму што ён належыць людзям.
Сёння ж мы хочам расказаць пра Год культуры менавіта ў асобах, у тварах. Мы хочам расказаць пра культработнікаў, для якіх гэты год быў па-сапраўднаму знамянальным, напоўненым падзеямі і дасягненнямі ў аса-бістым творчым жыцці, у жыцці калектываў, дзе яны працуюць.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.