Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі

Культура и творчество

Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі і правялі вечарыну "Нязгаснаю зоркаю ты ў небе Радзімы навекі". Вечарына прайшла ў рамках абласной акцыі "Чытаем разам" і была прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча - самай лірычнай, самай тонкай зоркі беларускай паэзіі.

Жыццёвая свечка паэта гарэла зусім нядоўга, але і за гэты кароткі час асвяціла яму шлях у сонм класікаў беларускай літаратуры. Ён пакінуў нашчадкам бясцэнную спадчыну - зборнік вершаў "Вянок", у кожным радку якога прызнанне ў любові да роднага краю, да краю васільковых палеткаў…

Усіх прысутных, як  сказала вядучая і арганізатар гэтага цудоўнага мерапрыемства бібліятэкар Таццяна Дзярэга, аб'яднала чароўная сіла паэзіі. Эмацыянальна і пранікнёна чыталі вершы  Максіма Багдановіча старшыня Іўеўскай раённай ветэранскай арганізацыі Іван Жыдзель, метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела народнай творчасці Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Таццяна Міхалоўская, в. а. першага сакратара  Іўеўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "БРСМ" Юлія Драбовіч, рэжысёр народнага тэатра Іўеўскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу Мікалай Завадскі, вучні 10 класа гімназіі №1 горада Іўе.

… Усяго  25 гадоў жыцця было наканавана лёсам вялікаму паэту. За такі час большасць людзей паспяваюць толькі атрымаць адукацыю, жаніцца або сустрэць сваю нарачоную. Ён жа за такія кароткія імгненні вечнасці паспеў стаць класікам роднай літаратуры. Эстэтычныя параметры яго паэзіі  вельмі разнастайныя. Тонкі лірык пакінуў чытачу шэдэўры паэзіі, якія належаць усяму народу, як і сам паэт.

Любоў Максіма Багдановіча да Беларусі была вельмі глыбокай, яна давала яму сілы жыць,  перамагаць нягоды, натхняла на высокі творчы подзвіг.

Ён нарадзіўся ў Мінску 9 снежня 1891 года. Яшчэ да году ад жыцця бацькі  пераехалі ў Гродна. Калі хлапчуку было пяць гадоў,  ад сухотаў памірае яго 28-гадовая матуля. І гэтая бяда вострым болем назаўжды пасялілася ў сэрцы Максіма.

Хутка сям'я пераязджае ў Ніжні Ноўгарад. Максім  вучыўся ў Ніжагародскай мужчынскай гімназіі. Бацька і сябры называлі яго Максімам - кніжнікам. Таму што сустрэць яго без кнігі было проста немагчыма.

Мове бацькоў, дзядоў і прадзедаў юнак вучыўся з кніг. Менавіта вялікая любоў да роднай зямлі і дапамагла яму вывучыць беларускую мову.

 Малады чалавек, які жыў так далёка ад беларускай зямлі, заспяваў аб ёй велічную і прыгожую песню.

Калі Максіму Багдановічу споўнілася 16 гадоў, віленская газета "Наша ніва" надрукавала яго першы твор - апавяданне "Музыка". У свае 17 год ён піша  вершы, якія сталі хрэстаматыйнымі.

…Першы раз пасля дзяцінства наведаў М. Багдановіч радзіму ўлетку 1911 года, калі "Наша ніва" запрасіла яго, дваццацігадовага выпускніка Яраслаўскай гімназіі, наведаць Вільню.

Пазней, у 1913 годзе тут  выйдзе адзіная кніга паэта пры яго жыцці - зборнік вершаў "Вянок".

Восенню 1916 года, пасля заканчэння юрыдычнага ліцэя, Багдановіч пераязджае ў    запоўнены бежанцамі, неспакойны Мінск, уладкоўваецца на службу ў губернскую харчовую камісію.

Але хвароба, якая звяла ў магілу маці і старэйшага брата, дабіраецца і да яго. Сябры сабралі яму грошы на дарогу, на лячэнне і адправілі ў Крым. Ён быў зусім хворы, аднак верыў у жыццё, быў перапоўнены творчымі планамі. Ён працаваў над беларускім букваром, збіраўся выдаць новы зборнік вершаў…

Хвароба адняла ў яго мову. Ён не мог гаварыць, аднак перад  смерцю знайшоў у сабе сілы, каб сказаць, што нездарма пражыў на свеце, што пакідае сваёму народу і сваёй Радзіме кнігу - памятку аб сваім жыцці. Апошняе, што ён напісаў, таксама датычыць гэтай тэмы:

У краіне светлай, дзе я ўміраю,

У белым доме, ля сіняй бухты,

Я не самотны, я кнігу маю

З друкарні пана Марціна Кухты…

Памёр Максім Багдановіч на досвітку 25 мая 1917 года. Пахаваны паэт у Ялце.  У Мінску, недалёка ад таго месца, дзе ён нарадзіўся, недалёка ад Акадэмічнага тэатра оперы і балета, стаіць выліты з бронзы помнік  - даніна памяці беларускага народа паэту, сярод твораў якога раманс "Зорка Венера". " Слуцкія ткачыхі", "Вераніка"… Тыя вершы, якія ведае амаль кожны  беларус.

В. ГУЛІДАВА.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.