Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Саламяны цуд

Культура и творчество

У горадзе Гродна ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці прайшла абласная выстава-конкурс "Саламяны цуд", якая доўжылася  верасень - кастрычнік. Выстава - гэта яшчэ адзін сумесны творчы праект галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, які прапагандуе і ўзносіць традыцыйныя віды рамёстваў Беларусі, імкнецца далучыць да народнай творчасці дзяцей і падлеткаў, а таксама ўсіх жадаючых. А яшчэ такія мерапрыемствы -  сапраўдны абмен вопытам вядучых майстроў саломапляцення.

У выставе прынялі ўдзел  майстры-метадысты раённых цэнтраў рамёстваў аддзелаў традыцыйнай культуры і рамёстваў, раённых цэнтраў  культуры і народнай творчасці, іншыя майстры народнай творчасці і супрацоўнікі ўстаноў культуры Гродзеншчыны.

Кожны канкурсант  прадстаўляў не менш як пяць асабістых выставачных работ.

Гэта быў своеасаблівы парад творчасці, арыгінальнасці, самабытнасці, нацыянальнай прыгажосці. Усе вырабы  адпавядалі  тэхналогіі гэтага віда майстэрства, кампазіцыйным асаблівасцям, былі яркімі  і вобразнымі.

Традыцыйныя вырабы з саломкі (лялькі, жывёлы, птушкі, галаўныя ўборы, куфэркі, хлебніцы, цукерніцы і іншае) былі шырока прадстаўлены на конкурсе.

Падвядзенне вынікаў выставы-конкурсу праводзілася па наступных намінацыях: "Лепшая калекцыя выставачных работ", "Лепшыя вырабы традыцыйнага саломапляцення", "Лепшыя мастацкія вырабы з саломкі", "Лепшы сувенір з саломкі".

Пераможцы ўзнагароджваліся дыпломамі  І,ІІ, ІІІ ступені.

Іўеўшчыну на гэтым творчым форуме прадстаўлялі: член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, майстар саломапляцення аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Вера Чурэйна (дыплом І ступені ў намінацыі "Лепшыя вырабы традыцыйнага саломапляцення”);  майстар саломапляцення, загадчык сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Дайліды Таццяна Рынгель (дыплом ІІ ступені ў намінацыі  "Лепшы сувенір з саломкі").

I. СМІРНОВА, 

загадчык аддзела рамёстваў Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.