Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Чым турыстаў вабяць Гальшаны

Культура и творчество

У Год культуры, якім абвешчаны 2016 ў Беларусі,  ў Лелюкінскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе вучні і настаўнікі больш актыўна сталі практыкаваць "культурныя паездкі".  Неаднарозова наведаны разнастайныя выставы, якія ладзіліся Іўеўскай раённай бібліятэкай, музеем нацыянальных культур, музеем Бакштаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, а таксама ў  в.Гервяты, аг.Гальшаны. Экскурсія ў аг. Гальшаны вызвала асаблівую цікавасць. 

Мы з групай наведалі Гальшаны 7 мая. Паездка была насычанай і цікавай, таму што пазнаёміліся з гістарычным мінулым і сучасным развіццём аграгарадка, пачулі цікавыя легенды і паданні, пабывалі ў школе, якая носіць званне "Школа ўзорнай якасці і парадку"  і ў  народным музеі, наведалі помнік Соф'і Гальшанскай і знакаміты Гальшанскі замак .

Аграгарадок Гальшаны лічыцца адным з містычных месцаў Беларусі. Датай заснавання прынята лічыць 1280 год, калі князь Гольша на самым высокім узгорку ў акрузе вырашыў заснаваць замак. Аднак пазней  ад замкавага збудавання нічога не засталося. Па мясцовых паданнях, адна прыгожая дзяўчына са шляхетскай сям'і пакахала звычайнага селяніна. Бацькі, зразумела, былі катэгарычна супраць. Тады закаханыя вырашылі павянчацца таемна. І калі пра гэта стала вядома маці дзяўчыны, разгневаная княгіня ўсклікнула: "Так праваліся яно ўсё пропадам разам з гэтым замкам!" Невядома па якіх прычынах, але замак сапраўды абрушыўся. На яго месцы вырасла гарадзішча, а замест дамоў - курганы, якія і дагэтуль узвышаюцца ў акрузе. 

Гальшанская школа - адна са старэйшых устаноў адукацыі ў Гродзенскай вобласці. Першае ўпамінанне аб школе ў Гальшанах адносіцца да 1781 года, тады гэта была двухкласная рэлі-гійная школа пры манастыры францысканцаў. Сёлета школе  споўнілася 235 гадоў. Школа знакаміта сваім музеем, які мы з вялікім задавальненнем наведалі.  Экскурсія па залах гісторыка-краязнаўчага народнага музея, якую правяла для нас экскурсавод Яніна Іванаўна Корзун,  была цікавай і змястоўнай.  Музей заснаваны ў 1963 годзе. Яго стваральнікам быў Эдуард Сямёнавіч Корзун, былы завуч, пасля дырэктар школы, імя якога ў 2002 годзе  і было прысвоена музею. Нам былі  прапанаваны  разнастайныя экспазіцыі: "Сялянская хата і яе побыт", "Архітэктурныя помнікі Гальшан", "Соф'я Гальшанская - жанчына-маці, палітык, родапачынальніца дынастыі Ягелонаў", "Нашы славутыя землякі", "Гісторыя школы", "Дакраніся да мерыдыяна Струвэ (пункт Тупішкі)" і інш. 

Краязнаўчы музей - гэта месца, дзе сустракаюцца сучаснасць і мінулае. Калі праходзіш па яго залах, то адчуваеш, як дух мінулых часоў напаўняе цябе. Тут можна  гадзінамі разглядаць дзіўныя экспанаты, а можна проста марыць, уяўляючы сябе то скіфам, то салдатам Айчыннай  вайны 1812 г., то байцом, які падняў  сцяг над рэйхстагам. Экскурсія ў  музеі пачынаецца са старажытных экспанатаў. Гэта прылады працы першабытнага чалавека, творы старажытнага мастацтва, зброя і іншае.

Праходзячы па залах музея, можна ўбачыць, як ўдасканальваўся чалавек, станавіўся больш ўмелым, спрытным, адукаваным. Нашы далёкія продкі былі вялікімі майстрамі, магутнымі воінамі, таленавітымі дойлідамі. Адчуваеш гонар за іх, якія жылі шмат стагоддзяў таму і ўмелі ўладкоўваць свой побыт з такой дбайнасцю і спрытам. Вялікую цікавасць уяўляе пастаянна дзеючая экспазіцыя "Другая сусветная вайна". 

Радуюць вока сучасныя экспазіцыі аб гісторыі вёскі, школы, яе выпускніках.  Таксама  прадстаўлены  разнастайныя шэдэўры народных рамёстваў, работы фотамастакоў, скульптараў, жывапісцаў - усіх тых, каго ў поўнай меры можна назваць творцамі гісторыі. Цяпер мы ведаем, адкуль ідуць чуткі аб тым, што па акрузе Гальшанаў блукае цень Чорнага Манаха і чаму і дзе перыядычна  яму кампанію складае    прывід Белай Дамы.

"Гальшаны… Мястэчка ў Беларусі ёсць. Прыгожае, як слуцкі пояс тканы", - пісаў у сваім вершы былы вучань школы Мікалай Бразоўскі. Сапраўды, ёсць нешта прывабнае ў гэтай гістарычнай мясціне. Яна прыцягвае да сябе людзей таямнічасцю, аўтэнтычнасцю, цудоўнымі паданнямі і легендамі. І не выпадкова, што з нашай школы на экскурсіі пабывалі там ужо тры групы.

А. ЛЯНЦЭВІЧ, 

Лелюкінскі дзіцячы сад-сярэдняя школа.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.