Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Грамадзянін свету Ігнацій Корвін-Мілеўскі, ці Мінулае - падмурак дня сённяшняга

Культура и творчество

Якую цудоўную магчымасць атрымалі сёлета людзі, неабыякавыя да роднай культуры, роднай зямлі, да таго, што завём мы каранямі сваімі, што імкнемся адрадзіць, узнавіць, захаваць, пакінуць нашчадкам! А магчымасць тая – Год культуры, якім аб’яўлены бягучы год. Ён дазваляе яшчэ раз  прыцягнуць увагу ўсіх да гісторыка-культурнай спадчыны, да культуры наогул, да культуры паводзін і зносін, нашага жыцця, быту. Краязнаўцы нашы нібы акрыялі, адчуўшы  подых такіх свежых, такіх гаючых вятроў сучаснасці ў адносінах да культуры.  Шмат разнастайных мерапрыемстваў прайшло і на Іўеўшчыне ва ўстановах культуры, у Іўеўскім музеі нацыянальных культур, у музычных школах і школах мастацтваў, у сярэдніх школах…

27 красавіка сказалі сваё значнае слова ў гэтай справе і Геранёны, наша своеасаблівая неафіцыйная культурная сталіца. Самым цудоўным чынам Год культуры на Беларусі супаў з 170-гадовым юбілеем Ігнація Кароля Корвін-Мілеўскага з магнацкага роду, сына  Оскара Мілеўскага і дачкі пана Воўка з Лугамавіч,  якога ўспамінае ў сваёй паэме “Пан Тадэуш” Адам Міцкевіч, - Веранікі Воўк-Мілеўскай.

“Ігнацій Корвін-Мілеўскі - калекцыянер, падарожнік, патрыёт. 170 год з дня нараджэння” — сама назва гісторыка-культурнага праекта, які выліўся ў краязнаўчую канферэнцыю, што прайшла ў Геранёнах, лаканічна характарызуе гэтага незвычайнага чалавека,  гонар зямлі іўеўскай.

Тэма Ігнація Корвін-Мілеўскага неаднаразова многія дзесяцігоддзі  гучала на старонках раённай газеты, яе даследавалі і збіралі матэрыялы краязнаўцы Алена Смалянічэнка, Іван Пракопчык, Іван Буйко. Яны пісалі пра дзіўную гісторыю жыцця дзіўнага чалавека, незвычайнай асобы.

Патрэбна, напэўна, коратка ўспомніць , хто ж такі Ігнацій Кароль Корвін-Мілеўскі. Успомніць для тых, хто чытае нашу газету не вельмі даўно і не моцна адукаваны ў гісторыі малой радзімы.

Ігнацій Кароль Корвін-Мілеўскі

У магнатаў Корвін- Мілеўскіх, адных з самых буйных землеўладальнікаў  нашай старонкі, было двое дзяцей — Ігнацій і Іпаліт. Панічы вучыліся ў Парыжы ў ліцэі Банапарта. Затым ва ўніверсітэце ў Дэрпце.

Ігнацій скончыў студыю выяўленчага мастацтва ў Мюнхене… У 1873 годзе ён прымаў удзел у Міжнароднай выставе жывапісу ў Вене, праз год — у Парыжскім салоне.

Бацькі аддалі  Лугамавічы і Лаздуны сыну Іпаліту, а маёнтак у Геранёнах – Ігнацію. Ігнацій атрымаў званне графа, меў свой герб, быў кавалерам  Мальтыйскага ордэна.

З 1881 года мяняў грамадзянства з рускага на аўстрыйскае і наадварот.  Перад смерцю прыняў італьянскае грамадзянства.

Геранёны заўсёды заставаліся радзімай,тым мілым сэрцу кутком, які ён не забываў і куды так ахвотна прыязджаў. Быў, наогул, як кажуць, грамадзянінам свету. Жыў у Вене і Вільні, пабудаваў палац на італьянскі манер.

Пасля 1905 года Ігнацій Корвін-Мілеўскі ажаніўся з Янінай Оструг-Садоўскай, багатай удавой, сваячкай суседа, графа Уладзіслава Умястоўскага з Жэмыслаўля. Ды шлюб цягнуўся нядоўга. Яны не маглі мець дзяцей. Праз некалькі гадоў з дазволу Ватыкана шлюб быў скасаваны.

Ігнацій купіў востраў у Адрыятычным моры і яхту, якую назваў “Літва”. Плаваў на ёй па Міжземным, Балтыйскім і Паўночным марах, за Паўночны палярны круг да нарвежскіх і расійскіх партоў, у Канстанцінопаль, Венецыю, Каір, Амстэрдам, Стакгольм, Гданьск і іншыя месцы.

Ён многа пісаў,  друка-ваў свае нататкі аб падарожжах, публіцыстычныя артыкулы, накшталт “Унутраны крызіс Расіі і народнае прадстаўніцтва”, “Голас шляхціча”.

Ён быў вельмі багатым чалавекам і мог дазволіць сабе займацца калекцыяніраваннем, якое ў канцы ХІХ стагоддзя  з’яўлялася паказчыкам добрага густу. Яго калекцыя была шырока вядомай, часта ўпаміналася ў друку як самая  значная ў Польшчы. Мілеўскі купляў карціны толькі мастакоў - сучаснікаў. Хацеў, каб гэтыя творы расказвалі аб культуры Польшчы і засталіся на радзіме.

Корвін-Мілеўскі быў не толькі калекцыянерам. Ён дапамагаў маладым мастакам грашыма, выплочваў рэгулярна пенсіі, плаціў за вучобу.

У час Першай сусветнай вайны  многія карціны былі схаваны ў Вене, іншыя – у Віленскім палацы і ў Гандлёвым банку ў Варшаве.

Канец Першай сусветнай вайны стаў пачаткам трагічнага этапу ў жыцці Ігнація. Падзенне манархіі ў Расіі, адраджэнне незалежнасці Польшчы разарылі графа. Ён страціў ўсё, што пакінуў на тэрыторыі новай савецкай дзяржавы. Моцна хварэў. Памёр Ігнацій Корвін-Мілеўскі 16 кастрычніка 1926 года.

Культурна-гістарычны праект

Геранёны, здаецца часам, і  зараз захоўваюць нейкія асаблівыя традыцыі і ўласцівыя іх былому гаспадару Корвін-Мілеўскаму асаблівасці жыцця  і пераваг. Успомніце пра сярэднюю школу з мастацкім ухілам, якая адзіная на ўвесь раён працавала ў Геранёнах. Там  малявалі і пісалі карціны ўсе, а асобныя былі таленавітымі па-сапраўднаму. У Геранёнах спявалі і спяваюць, танцавалі і танцуюць,  і наогул жывуць творча і апантана, быццам бы даказваючы, што зямля тут асаблівая. Былі асаблівымі гаспадары ў мінулых стагоддзях, асаблівымі аказаліся і іх культурныя нашчадкі.

Ва ўстанове культуры, дзе адбывалася краязнаўчая канферэнцыя, былі аформлены выставы работ удзельнікаў мастацкага аддзялення Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў “Геранёнскія краявіды”,  дзіцячага малюнка “Родныя мясціны” (мясцовыя дзіцячы сад і сярэдняя школа), выстава народнай творчасці “Наша спадчына” (сектар рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранёны),  кніжная выстава “Корвін-Мілеўскія – гонар зямлі Івейскай” (Іўеўская раённая бібліятэка).

Супрацоўнікі сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры Геранён правялі майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў – саломапляценні, вышыўцы, ткацтве.

 Удзельнікі танцавальнага калектыву “Геранёнскія гарэзы” Геранёнскай дзіцячай школы мастацтваў як бы вярнулі прысутных у тыя далёкія часіны, калі “паплылі” па сцэне  ў паланэзе, танцы, без выканання якога не адбываліся балы і ў геранёнскім замку, і ў палацы Корвін-Мілеўскага.

Адбылася  дэманстрацыя  відэафільма АНТ  “Гісторыя Геранён – добрыя  людзі”.

Геранёнская зямля мае багатую гісторыю. У часы ВКЛ Геранёны былі горадам, якому было нададзена Магдэбургскае права. Мелі свой герб: у зялёным полі чырвонае сэрца, пранізанае мячом. Многія пакінулі аб сабе добрую памяць. Так, Оскар Корвін-Мілеўскі (1817 – 1906 гг.) дабудаваў сакрысціі да Геранёнскага касцёла.

У 1846 г. Геранёны наведалі мастакі Канут Русецкі і Станіслаў Янушэвіч, якія стваралі карціны “Руіны Геранёнскага замка і касцёл Святога Мікалая”. У 1875 г. тут працаваў над літаграфіяй Напалеон Орда (1807 – 1883 гг.). Усе  ведаюць яго знакамітую акварэль “Геранёнскі замак”. І яшчэ ёсць адна карціна - “Руіны Геранёнскага замка”.

Загадчыца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Чаславаўна Барко вітала гасцей і ўдзельнікаў канферэнцыі. Яна пажадала плённай працы канферэнцыі, а яе ўдзельнікам — здароўя, поспехаў у працы і вучобе і абавязкова памятаць, што мінулае з’яўляецца падмуркам дня сённяшняга.

Пра гісторыка-культур-ную спадчыну Іўеўшчыны  расказала Таццяна Аляк-сееўна Міхалоўская, метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Іўеўскага раёна аддзела народнай творчасці Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, якая, у прыватнасці, адзначыла, што сведчаннем старажытнай гісторыі і культуры Іўеўскага краю з’яўляецца наяўнасць на яго тэрыторыі мноства помнікаў і памятных месцаў, якія нагадваюць пра адметныя вынікі духоўнага развіцця народа. Падзеі, што адбываліся тут у розныя часы, пакінулі свой адпаведны след. Яны займаюць даволі значнае месца ў культурнай спадчыне Іўеўшчыны, у сукупнасці  адлюстроўваючы шматвекавую гісторыю, талент цікавых і знакамітых людзей.

Аб месцы Геранён ў экскурсійным маршруце “Залатое кола Іўеўшчыны” паведаміла Марына Пятроўна Пазняк, старшы навуковы супрацоўнік Іўеўскага музея нацыянальных культур. Пэўную цікаўнасць выклікала выступленне настаўніка  гісторыі Лелюкінскага дзіцячага садка-сярэдняй школы Андрэя Віктаравіча Ваўчка “З гісторыі населенага пункта. Інвентар вёскі Геранёны 1773 года”.

Пра знакаміты род Корвін-Мілеўскіх, прадставіўшы эпоху праз міні-экспазіцыю прадметаў быту ХІХ ст., згадаў краязнаўца-калекцыянер Іван Мечыслававіч Буйко. Пра земляка і мецэната Ігнація Корвін-Мілеўскага  расказвала Тамара Рыгораўна Дубянец, загадчыца бібліятэкі-філіяла аг. Геранёны Іўеўскай раённай бібліятэкі.

Мясцовы краязнаўца, былая настаўніца Геранёнскай сярэдняй школы Алена Іванаўна Смалянічэнка пры дапамозе віртуальнага вернісажа  прадэманстравала калекцыю карцін Ігнація Корвін-Мілеўскага “Жывапіс к. ХІХст. - п. ХХ ст.”

Работу канферэнцыі аздобіў канцэрт “І песню родную люблю я” аматарскіх творчых калек-тываў Геранёнскай установы культуры, адказнымі за які сталі  людзі творчыя і прафесіянальныя: загадчык аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Уладзіслава  Ленгінаўна Грынюк  і дырэктар Геранёнскай дзіцячай школы мастацтваў Дзмітрый Анатольевіч Дадычын.

Усе прыйшлі да высновы, што на добрым падмурку мінулага працаваць прыемна і адначасова адказна. Патрэбна ўвесь час адчуваць і подых стагоддзяў, і статус жыхароў населенага пункта, які некалі адным з нямногіх меў Магдэбургскае права, якім валодаў сапраўдны сын свайго часу, мецэнат, мастак, калекцыянер, падарожнік, магнат зямлі іўеўскай…

В. ГУЛІДАВА.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА

  і з архіваў канферэнцыі.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.