Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Талент народны, народу прысвечаны…

Культура и творчество

"Творцы праўдзівага жыцця" - пад такой назвай у Іўеўскай раённай бібліятэцы прайшоў дзень бібліяграфіі, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у залаты фонд нацыянальнай літаратуры, - Івана Шамякіна і Івана Мележа.

На мерапрыемстве прысут-нічалі вучні 9 "Б" класа гімназіі №1 г. Іўе і іх класны кіраўнік Ала Міхайлаўна Хіневіч. На абанеменце на працягу дня дзейнічала кніжная выстава "Песняры беларускай душы", на якой былі змешчаны творы пісьменнікаў-юбіляраў і літаратура аб іх жыццёвым і творчым шляху. У рамках дня бібліяграфіі  быў праведзены літаратурны калейдаскоп "Талент народны - народу прысвечаны", у ходзе якога бібліёграф правяла гутарку і расказала аб асноўных вехах у жыцці юбіляраў.

Бібліятэкар зрабіла бібліяграфічны агляд літаратуры, прадстаўленай на кніжнай выставе. Вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны па творчасці пісьменнікаў. Напрыканцы мерапрыемства бібліёграф дала вучням кансультацыю аб тым, як у электронным традыцыйным каталогу знайсці творы І.Шамякіна і І.Мележа і літаратуру аб іх жыццёвым і творчым шляху.

 Свет прозы Івана Шамякіна - гэта свет па-сапраўднаму жывы, складаны, хвалюючы, дзе наша жыццё - няпростае, зменлівае, поўнае вострых супярэчнасцей разбуральных зрухаў і тэндэнцый - убачана нераўнадушным чалавекам.

Творы Івана Шамякіна заўсёды чытаюцца з цікавасцю, душэўнай узрушанасцю: ён майстар дынамічнага і адметнага сюжэту, стваральнік яркіх псіхалагічных канфліктаў і мастацкіх вобразаў.

Іван Шамякін у сваіх творах неаднойчы знітоўваў дзень сучасны з ваенным мінулым. Мінулае ўсяго народа, які гераічна змагаўся, па меркаванні пісьменніка, забываць нельга.

Адным з першых  празаік звярнуўся да чарнобыльскай тэмы.

Пра галоўныя тэмы, якія закранаў класік літаратуры ў сваёй творчасці, і расказвалі на мерапрыемстве  бібліятэкары. А таксама пра жыццё і творчасць класіка беларускай і сусветнай літаратуры, Героя Сацыялістычнай Працы, кавалера ордэнаў Леніна, трох ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, "Знак Пашаны", ордэна Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджанага медалём Францыска Скарыны і інш., лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа, Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР, Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання.

Яшчэ аднаму, не менш імянітаму класіку беларускай літаратуры, - Івану Мележу - было прысвечана гэтае мерапрыемства.

 Больш за тры дзесяцігоддзі аддаў Іван Паўлавіч літаратуры. Працаваў вельмі мэтанакіравана, з выключнай самаадданасцю, за якой выразна адчуваецца разуменне пісьменніцкага абавязку як высокага служэння Бацькаўшчыне, роднаму народу.

Пачынаў Мележ літаратурны шлях з вершаў. Цяжка паранены, на бальнічным ложку ў шпіталі ў Тбілісі ў 1942 годзе напісаў верш "Мы ноччу пакідалі вёску", у радках якога падаецца суровая праўда вайны.

Першае выступленне Івана Мележа ў друку як празаіка адносіцца да 1943 года. Апавяданні ваеннага цыкла склалі першую кнігу пісьменніка "У завіруху". Пасля вайны героямі твораў пісьменніка сталі вясковыя людзі, што ўзяліся за адбудову разбуранай гаспадаркі.

 Спрабаваў свае сілы Іван Мележ і ў драматургіі. Яго п'есы захаплялі гледачоў глыбінёй раскрыцця характараў герояў - сучаснікаў пісьменніка.

З 1956 па 1960 год Мележ працаваў над новым эпічным творам - раманам "Людзі на балоце", за які ў 1963 годзе атрымаў літаратурную прэмію імя Якуба Коласа. Другая частка "Палескай хронікі" - "Подых навальніцы" - асобым выданнем выйшла ў 1966 годзе. За гэтыя раманы пісьменніку прысуджана Ленінская прэмія.

 Мерапрыемства ў бібліятэцы стала цікавым расказам пра цікавых людзей, пра пісьменнікаў, якія з'яўляюцца гонарам беларускай і сусветнай літаратуры.

 

В. ВІКТАРАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.