Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 


На крылах творчасці

Культура и творчество / Пятница, 09 октября 2015 15:29 / Прочитано: 1689

Спакон вякоў бібліятэкі з'яўляюцца скарбніцамі культурных каштоўнасцей, і ў першую чаргу - кніг. З аднаго боку - гэта цэнтры асветы насельніцтва, з другога - месцы культурнага адпачынку людзей, арганізацыі іх вольнага часу. Таму акрамя Дня бібліятэк Беларусі, бібліятэкары лічаць сваім прафесійным святам і Дзень работнікаў культуры, які адзначаецца ў другую нядзелю кастрычніка.

Асноўным скарбам бібліятэк Іўеўшчыны з'яўляюцца іх супрацоўнікі - творчыя, ініцыятыўныя, таленавітыя людзі, сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, якія заслугоўваюць самых найлепшых слоў і шчырых падзяк. У бібліятэчнай сістэме раёна, якая складаецца з 14 бібліятэк, працуе 36 спецыялістаў.

Дваццаць гадоў кіруе дзяржаўнай установай культуры "Іўеўская раённая бібліятэка" Святлана Аляксандраўна Мірончык, стаж якой увогуле ў сістэме складае 33 гады. Аб яе высокім прафесіяналізме як кіраўніка і спецыяліста гаворыць толькі адзіны факт: у нашай краіне дваццать тры разы праходзіў рэспубліканскі конкурс "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры", дык вось, удзел у ім іўеўскія бібліятэкары бралі 18 разоў, а перамогі і прызавыя месцы атрымлівалі 14! Вось і ў бягучым годзе другое месца ў гэтым важным мерапрыемстве заняў праект "Я родам не з дзяцінства - з вайны" (гісторыя сіроцкага дома на Іўеўшчыне), якім кіравала загадчыца Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі-філіяла Таісія Іванаўна Грыкень.  Нядаўна яна мела гонар удзельнічаць у ІV рэспубліканскім форуме бібліятэкараў, які праходзіў у Мінску. А да Дня горада была выпушчана пад аднайменнай назвай кніга, прэзентацыя якой выклікала вялікі рэзананс не толькі ў раёне, але і далёка за межамі Беларусі, у Санкт-Пецярбургу, напрыклад, дзе цяпер жывуць некаторыя выхаванцы і работнікі дзіцячага дома.

 С. Мірончык

Сярод апошніх значных дасягненняў работнікаў бібліятэк раёна Святлана Аляксандраўна адзначае перамогу Іўеўскай раённай бібліятэкі ў абласным конкурсе на лепшую самаробную кнігу ў намінацыі "На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) з калекцыі рэдкіх выданняў" і другое месца ў тым жа конкурсе ў намінацыі "На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) беларускага аўтара" (загадчык бібліятэкі-філіяла аг. Суботнікі С. Іванова). Узнагароды былі ўручаны на Дне беларускага пісьменства ў Шчучыне.

Сярод важных падзей, якімі быў багаты 2015 год, было наведванне дырэктарам Прэзідэнцкай біб-ліятэкі С. Квачанам і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Н. Кучынскай  Іўеўскай раённай бібліятэкі, дзе бібліятэкары раёна атрымалі афіцыйнае запрашэнне наведаць Прэзідэнцкую бібліятэку. І  ў хуткім часе гэта адбылося.

У цяперашні час калектыў раённай бібліятэкі чакае вынікаў рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - цэнтр духоўна-маральнага выхавання", якія будуць падведзены ў кастрычніку.

Аднак не толькі важнымі падзеямі жывуць бібліятэкары раёна. Вядома, большая частка часу аддаецца звычайным штодзённым справам, сярод якіх не толькі абслугоўванне насельніцтва, але і вялікая работа па прапагандзе дасягненняў айчыннай і сусветнай культуры, літаратуры, мастацтва, навукі, фарміраванне светапогляду, выхаванне эстэтычнага густу ў наведвальнікаў.

Для дасягнення гэтых мэтаў працуе 17 аматарскіх аб'яднанняў і гурткоў:

"Залаты ўзрост" (бібліятэка-філіял аг. Лаздуны I), "Крынічка" (бібліятэка-філіял аг. Геранёны), "Книголюб" (бібліятэка-філіял аг. Дайлиды),  "Знічка", грамадска-дыскусійны клуб "Пункт погляду" (Іўеўская дзіцячая бібліятэка-філіял), "Іўяўчанка", "Надзея" (Іўеўская раённая бібліятэка), "Паміж намі, жанчынамі" (бібліятэка-філіял в. Красоўшчына), "Прамень" (бібліятэка-філіял аг. Цэнтральная), "Карані"  (бібліятэка-філіял аг. Ліпнішкі), "Каласы" (бібліятэка-філіял аг. Морына), "Суседкі" (бібліятэка-філіял в. Старчаняты), "Краіна талентаў" (бібліятэка-філіял аг. Суботнікі), "Мілавіца" (бібліятэка-філіял аг. Трабы), "Майстрыцы" (бібліятэка-філіял аг. Эйгерды), "Еще не вечер”, "Люстрык" (бібліятэка-філіял г. п. Юрацішкі).

Актыўна працуе бібліятэка на колах (бібліёбус), якая абслугоўвае жыхароў 34 вёсак. Выезды ажыццяўляюцца 2 разы на тыдзень па 9 маршрутах.

Для задавальнення чытацкіх запытаў па прававой тэматыцы ў бібліятэках  дзейнічаюць публічныя цэнтры прававой інфармацыі. Выкарыстоўваюцца рэсурсы як на папяровых, так і на электронных носьбітах. Цэнтры забяспечаны электроннымі базамі прававой інфармацыі "Эталон". Абнаўляюцца яны праз кожныя два дні.

Яшчэ адным з накірункаў дзейнасці ўстановы культуры з'яўляецца падтрымка сувязей са знакамітымі землякамі. Добрыя адносіны склаліся ў калектыва бібліятэкі з заслужаным работнікам культуры Расійскай Федэрацыі, намеснікам  галоўнага рэдактара "Расійскай газеты" , акадэмікам Акадэміі расій-скай прэсы, членам журы прэміі "Большая книга" Ядзвігай Юферавай, якая кожны год, а то і некалькі разоў на год папаўняе бібліятэчны фонд цікавымі і рэдкімі выданнямі.

Сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы з'яўляюцца Тамара Рыгораўна Дубянец, стаж якой 46 гадоў, Любоў Іванаўна Дзядуль (41 год). Больш трыццаці гадоў у бібліятэчнай сістэме раёна працуюць Ірына Тадэўшаўна Траццякевіч, Таццяна Пятроўна Дзярэга, Лілія Лявонцьеўна Бутурля, Валянціна Арсеньеўна Вялента, Таццяна Андрэеўна Белуш, Людміла Іосіфаўна Бяляўская, Тамара Міхайлаўна Ягела, Ірына Баляславаўна Жышко.

Творча, неардынарна падыходзяць да выканання службовых абавязкаў Таіса Іванаўна Грыкень, Жанна Іванаўна Грышукевіч, Святлана Мікалаеўна Іванова, Яніна Баляславаўна Шыдлоўская.У прафесійнае свята Святлана Аляксандраўна з вялікай павагай успамінае ветэранаў галіны: Ніну Андрэеўну Семяняга, Ядзвігу Іосіфаўну Хадарцэвіч, Ірыну Іосіфаўну Шавела, Ніну Аляксандраўну Аляшкевіч, Дануту Емельянаўну Пятроўскую, Ядзвігу Іванаўну Яцкевіч, Людмілу Аляксандраўну Александровіч, Вольгу Дзем'янаўну Бартош, Дануту Купрыянаўну Машута, Тэрэсу Іосіфаўну Варанюк,  Тамару Анатольеўну Ацапкіну,  Тамару Іосіфаўну Вайцюкевіч,  Яўгенію Іосіфаўну Сантоцкую, Ядзвігу Сігіз-мундаўну Жэбрык, Марыю Пятроўну Якімаву, Ядзвігу Нікадзімаўну Ярошка, Рэгіну Баляславаўну Пясля, Алену Уладзіміраўну Радзько, Леакадзію Францаўну Федаровіч, Галіну Іванаўну Завадскую.

- Сучасны бібліятэкар - прафесіянал, які  ўмее праводзіць гутаркі, знаўца камп'ютара, чалавек з вялізным творчым патэнцыялам і жаданнем працаваць, - падводзіць вынікі гутаркі з карэспандэнтам "раёнкі" С. Мірончык. -  Ён не проста прыходзіць на службу, а імкнецца да новых ведаў, эрудзіраваны, тактоўны, добразычлівы. І тады ўсім песімістам, якія лічаць, што бібліятэк хутка не стане, мы зможам адказаць цытатай А. Цэргена: "Усё жыццё чалавецтва паслядоўна асядала ў кніжцы: плямёны, людзі, дзяржава знікалі, а кніжка заставалася".

І. БУТУРЛЯ.

С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 

 

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.