Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Язык:

Лета – час карыснага адпачынку. Іўеўская раённая бібліятэка арганізавала працу юнакоў і дзяўчат падчас летніх канікул

Культура и творчество

Летнія канікулы пралятаюць хутка. Не паспелі азірнуцца, а ўжо да новага навучальнага года засталіся лічаныя тыдні. І пакуль адны школьнікі “барозняць” прасторы інтэрнэту, адпачываюць дома, на дачы ці на моры, іншыя вырашылі правесці канікулы з карысцю і зарабіць грошы на асабістыя патрэбы. Служба занятасці цэлы год забяспечвае працай школьнікаў і студэнтаў у вольны ад вучобы час.

Працаваць падлеткі могуць з 14 гадоў, але пры ўмове згоды аднаго з бацькоў. З 16 гадоў такое рашэнне яны прымаюць самастойна.

Маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў могуць выконваць лёгкія віды работ, якія не з’яўляюцца шкоднымі для іх здароўя і развіцця, не перашкаджаюць атрыманню агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Падлеткі займаюцца рамонтнымі работамі ў школьных класах і навучальных аўдыторыях, добраўпарадкаваннем навучальных устаноў і ўстаноў сацыяльнай абароны, пашывам швейных вырабаў, рэстаўрацыяй кніжнага фонду бібліятэк і іншымі даступнымі відамі работ.

Адна з пляцовак для часовай працоўнай занятасці школьнікаў у нашым раёне   ̶ бібліятэка.

Дзяржаўная ўстанова культуры “Іўеўская раённая бібліятэка” арганізавала працу юнакоў і дзяўчат падчас летніх канікул у раённай бібліятэцы і ў бібліятэцы-філіяле аг. Суботнікі.

Агульная колькасць працаўладкаванай моладзі  ̶  19 чалавек. Час правядзення работ  ̶  з трэцяга па адзінаццатага жніўня 2022 года. Падлеткі паступаюць на працу падсобнымі рабочымі (па рамонту кніг) і, па сутнасці, становяцца памочнікамі бібліятэкара на гэты перыяд. Яны займаюцца рамонтам кніжнага фонду (падклейваннем вырваных старонак, лісткоў звароту і кніжных вокладак), афармленнем тэматычных папак (“Пясняр куточка запаветнага”, “Анамастыка і тапаніміка Іўеўшчыны” і іншых) і тэматычных паліц (“Залатыя кросны душы”, “Паэтычная споведзь сумлення” і г.д.), брашуроўкай часопісаў і газет і іншымі відамі дзейнасці.

Колькасць юнакоў і дзяўчат, якія жадаюць працаўладкавацца падчас летніх канікул, павялічваецца з году ў год. Праца для іх –  гэта не толькі магчымасць зарабіць нядрэнныя грошы, але і шанс праявіць свае творчыя здольнасці, атрымаць практычны вопыт па той ці іншай спецыяльнасці, завесці новыя знаёмствы і навучыцца працаваць у камандзе.

Кепель Вольга,

бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.